13-га верасня ў галерэі "Ў" адбудзецца дыскусія "Ідэнтычнасць у постнацыянальную эпоху"
11.09.2012
—
Новости Культуры
Ці існуе сёння нацыянальная ідэнтычнасць? І калі так, чым яна адрозніваецца ад нацыянальнай ідэнтычнасці 19-га стагоддзя? Ці можна казаць пра еўрапейскую ідэнтычнасць і як яна суадносіцца з ідэнтычнасцю лакальнай (нацыянальнай)?Каб знайсці адказы на гэта пытанне, за адным сталом сустрэнуцца філосаф і пісьменнік Валянцін Акудовіч, гісторык ідэй, рэдактар часопіса "ARCHE" Валер Булгакаў і літаратурны крытык, пісьменнік, кіраўнік выдавецтва "Carl Hanser Verlag" і выдавец легендарнага часопіса "Akzente" Міхаэль Кругер.
Мадэратар – філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса "Новая Эўропа", дацэнт ЕГУ Вольга Шпарага.
Мадэратар – філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса "Новая Эўропа", дацэнт ЕГУ Вольга Шпарага.