Наста Манцэвіч. Ці была парнаграфія? (відэа)
08.09.2012
—
Новости Культуры
У сталіцы адбылася прэзентацыя зборніка “Птушкі” маладой аўтаркі Насты Манцэвіч, якую можна назваць "скандальнай".
У кніжачкі “Птушкі”, аўтарства Насты Манцэвіч, усяго 48 старонак. Апісанне скандалу, які падняўся вакол твораў і самой асобы аўтара, заняло б куды больш месца. Зборнік-першанец спадарыні Манцэвіч ускалыхнуў буру ў калялітаратурных колах беларусі.
Літаратурным феноменам творы маладой аўтаркі назваць нельга, а вось сацыяльным – пэўна так. Дзяўчына выдала кніжку, у якой часам прыгожа, часам занадта адкрыта і жорстка, абмяркоўваецца тэма кахання дзяўчыны да дзяўчыны. Апавяданне зусім не ў стыле “я сошла с ума, мне нужна она”.
Аўтарка ў тэкстах балансуе на мяжы цэнзуры, а ў жыцці сціпла ўсміхаецца і прызнаецца – лірычны герой і яна сама не адное і тое ж. Але каму гэта зараз дакажаш?
Прапануем вам паслухаць твор Насты Манцэвіч у аўтарскім чытанні.