Оперны пачне і скончыць сезон нацыянальнымі пастаноўкамі
![](http://www.21.by/pub/news/2012/09/1346767321788036.jpg)
Гэты спектакль гледачы не бачылі каля 30 гадоў і прэм’ера другой рэдакцыі оперы стане сенсацыяй ў незалежнасці ад таго, якімі будуць канчатковыя водгукі. Першымі стваральнікамі ўнікальнай оперы былі знакамітыя беларускія творцы кампазітар Дзмітрый Смольскі і пісьменнік Уладзімір Караткевіч.
Прапанову аб тым, каб адрадзіць на сцэне Вялікага “Сівую легенду” зрабіў рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Ідэю гэтую падтрымалі і развілі разам з усім калектывам тэатра. Пры гэтым Міхаіл заўважыў, што іх спектакль будзе не такім, як першая версія “Легенды”. У тым, каб новая пастаноўка была арганічнай, рэжысёру дапамагае стваральнік оперы Дзмітрый Смольскі. Разам рэжысёр і кампазітар вырашылі, што не будуць уносіць ніякіх змен у арыгінальны тэкст Караткевіча.
Плануецца, што юбілейны 80 сезон падарыць опернаму адразу некалькі нацыянальных твораў. У кацы сезона калектыў тэатра хоча паставіць балет “Князь Вітаўт”, праца над якім ужо актыўна ідзе.