Як Дубавец кніжкамі гандляваў (фота)

Источник материала:  
У апошні летні  дзень за прылаўкам сталічнай кніграні “ЛогвінаЎ” стаяў знакаміты журналіст, публіцыст і пісьменнік Сяргей Дубавец.

Сваеасаблівая падпрацоўка стала працягам прэзентацыі кнігі Сяргея Дубаўца “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”. Яна прысвечана аднайменнай нацыянальнай моладзевай суполцы, што дзейнічала ў 80-х гадах мінулага стагоддзя.

Напрацягу гадзіны  Дубавец даваў парады наведвальнікам, раіў вартыя кнігі і падпісваў жадаючым кнігу “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”. Сустрэча атрымалася вельмі камернай. У кнігарню ў асноўным завітвалі даўнія сябры і калегі Дубаўца, сярод якіх нават недасведчаны мог пазнаць скандальнага літаратара Адама Глобуса і не менш скандальнага паэта Славаміра Адамовіча.



←Издана книга об этнических группах и конфессиях в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика