Аўстралійка паўтарыла “подзвіг” Славаміра Адамовіча
03.09.2012
—
Новости Культуры

Артыстка расшыла сабе рот на фестывалі мастацкага перфоманса “Навінкі 2012”.
Ганна Ваяк перад наведвальнікамі фестываля разрэзала ніткі, якія сімвалічна закрывалі ёй рот. Пасля гэтага жанчына закрычала -- праілюстравала колькі энергіі копіцца за замкнёнымі вуснамі і маўклівымі тварамі.
Варта адзначыць, што артыстка ніякім чынам не каментавала свой перфоманс. Таемным сэнсам відовішча надзялілі самі гледачы -- большасць з іх палічыла, што акцыя прысвечана свабодзе слова ў Беларусі.
Яшчэ больш таемнае пасланне адправіла гледачам іншая ўдзельніца, якая стаяла ў вядры з цэментам.