Друкаванае слова і час
— Беларусь — краіна, якая шмат чытае. І нягледзячы на развіццё сучасных тэхналогій, на распаўсюджванне электронных кніг, у нас па-ранейшаму вялікі попыт менавіта на друкаваную кнігу. У год мы выдаем каля чатырох кніг на кожнага жыхара Беларусі. Дарэчы, у першым паўгоддзі гэтага года агульны тыраж выдадзеных кніг склаў 16,7 мільёна экзэмпляраў, — паведаміла Лілія Ананіч.
Яшчэ больш шырэйшаму распаўсюджванню кнігі, асабліва беларускай, як праз кнігагандлёвыя кропкі, так і праз бібліятэкі, павінны паспрыяць Закон аб выдавецкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, прыняты ў першым чытанні ў парламенце, і Указ Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы нацыянальнага кнігавыдання, падрыхтоўка праекта якога знаходзіцца на фінішнай стадыі (ён прадугледжвае меры па стымуляванні развіцця нацыянальнага кнігавыдання). Сімвалічна, што гэтыя дакументы разглядаюцца і плануюцца быць прынятымі менавіта ў Год кнігі.
Але ўжо і сёння падтрымка дзяржавай беларускай кнігі і беларускага кнігавыдання відавочная. Так, сёлета ў межах дзяржаўнага заказу мяркуецца выдаць прыкладна 120—130 сацыяльна значных кніг. Гэта кнігі з серыі «Школьная бібліятэка» па праграмных творах, падручнікі, кнігі для людзей з праблемамі са зрокам, напісаныя шрыфтам Брайля. Упершыню ў гэтым годзе ў межах дзяржаўнага заказу выдаюцца кнігі беларускіх аўтараў для мэтавага папаўнення публічных бібліятэк: зборнікі маладых паэтаў і празаікаў, а таксама асобныя творы беларускіх аўтараў на беларускай мове.
Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН»
Фота Аляксея БАНДАРЭНКІ
Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», арганізаваная напярэдадні Дня беларускага пісьменства, пачалася 29 жніўня ў Мінску. У склад экспедыцыі па традыцыі ўвайшлі вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва, педагогі, прадстаўнікі міністэрстваў і духавенства. Канцавой кропкай «Дарогі да святыняў» 2 верасня стане Глыбокае.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі экспедыцыі.
Фота БЕЛТА