Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней

Источник материала:  
29.08.2012 12:40 — Новости Культуры

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней

           


Перад адкрыццём 20 ліпеня ўсе гадалі: ці прыедзе 95-гадовая Эльжбета Радзівіл - апошняя жыхарка Нясвіжскага замка. Аднак прыехалі толькі яе пляменнікі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія мелі кароткую сустрэчу з Лукашэнкам.

Яны паведамілі, што пані Эльжбета не змагла прысутнічаць з паважнай прычыны. Аднак высветлілася, што княгіня прыбыла ў Нясвіж ужо праз пару дзён пасля гэтага! І таксама спаслалася, што прыехаць на адкрыццё не дазволілі праблемы са здароўем. Візіт быў таемны - у прэсе пра яго не было ні слова.

Але "Еўрарадыё" адшукала жыхарку Нясвіжа, даўнюю знаёмую пані Эльжбеты, якая і ў гэты раз прысутнічала пры наведванні княгіняй замка. Дык што сказала пра сканчэнне рэстаўрацыі апошняя з нясвіжскіх Радзівілаў?..

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней


Спадарыня: “Было шмат пытанняў, у першую чаргу наконт мэблявання асобных пакояў. У апартаментах князя (яе бацькі) пані Эльжбета здзівілася: што робяць агромністыя данцыгскія шафы ў гэтых пакоях? Іх тут ніколі не тое, каб не было, але і быць не магло! Бо яны прызначаліся зусім для іншага кшталту залаў палаца. Былі пастаўленыя пытанні: чаму, калі ходзіш у Луўры, то зразумела, што гэтая спальня належала Марыі Антуанеце? А тут проста - абстрактная “спальня князя”. Якога князя? Пры музеіфікацыі не было ўлічана, што вось гэта - спальня канкрэтна Альбрэхта Радзівіла, а вось гэта - кабінет Марыі Ружы з Браніцкіх, апошніх уладароў замка…”

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Вось такі шыкоўны ложак, на думку рэстаўратараў, быў у князя Альбрэхта Радзівіла.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Дарэчы, “ложак князя” ўжо выклікаў іронію ў інтэрнэце: маўляў, хацелі зрабіць “па-багатаму”. Блогер Глеб Лабадзенка выклаў перадваенны здымак гэтага ж пакоя, дзе добра відаць, што ложак быў даволі просты.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Таксама нам удалося даведацца, што новы ложак для замка набылі некалькі гадоў таму на еўрапейскім аўкцыёне за 15 тысяч долараў. Вось толькі выглядаў ён зусім іначай - вось яго фота да "рэстаўрацыі". Рэстаўратары зрабілі з чорнага ложка карычневы, прыляпілі да яго калоны і балдахін.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Выглядае, што рэстаўратары "закасілі" пад ложак з Алескага замка на Львоўшчыне.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Там, дзе раней была ванна і ўнітаз князя Альбрэхта, цяпер незразумелая "аптэчка".
 
Іншае пытанне, якое ўзняла пані Эльжбета, - размяшчэнне партрэтаў.
 
Спадарыня: “Пры размяшчэнні партрэтаў дапушчана шмат недакладнасцяў і некарэктнасцяў. Напрыклад, партрэты Вольгі Сімолін, яе сына Тота і пані Эльжбеты былі вывешаныя ў адзін шэраг. Трэба абсалютна не ведаць узаемаадносіны ў сям’і, каб так развесіць партрэты!”

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Параўнайце, як віселі партрэты ў саміх Радзівілаў - між імі, прынамсі, былі адлегласці.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
А вось так партрэты развешаныя цяпер - рамы літаральна налазяць адна на адну!
 
Музеіфікацыя замка пакідае шмат пытанняў. Уявіце: шыкоўная зала, распісаная золатам, сцены абшытыя дарагой тканінай, а экспанаты - некалькі дзясяткаў манет пад шклом... Прычым не самых рэдкіх - такія можна ўбачыць у любым раённым краязнаўчым музеі, а некаторыя з іх прыдбаць на блышыным рынку на Ждановічах па 20-100 тысяч. У іншым пакоі - выстава мінералаў. Сапраўды, колькі стагоддзяў таму ў замку была такая калекцыя. Аднак ці здзівіш гэтым сённяшняга наведвальніка?..
 
Спадарыня: “У пані Эльжбеты, канешне, засталося адчуванне, што гэта проста музей, а не замак Радзівілаў. Бо калі ствараюцца інтэр’ерныя экспазіцыі - у першую чаргу, канешне, важна перадаць інтэр’ер той залы, якую ты аднаўляеш. І калі былі ў палацы дзве спальні на другім і трэцім паверсе з боку князя і дзве спальні з боку княгіні - трэба было так і аднаўляць, а не расцягваць гэтую мэблю па розных пакоях…”
 
Дарэчы, у замку экспануецца толькі АДЗІН ложак - той самы “ложак князя”. А дзе спалі астатнія сямейнікі? Апроч гэтага, у экспазіцыйнай частцы няма НІВОДНАЙ прыбіральні. Атрымліваецца, што князі хадзілі на двор “да ветра”?.. Пры тым, што ў іншых еўрапейскіх музеях - Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны - у падобных выпадках турыстам заўжды паказваюць “княскія сарціры”.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Унітаз Фрыдрыха Вялікага, Новы палац у Патсдаме (Нямеччына).
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Ванна Януша Радзівіла, палац у Небарове (Польшча).
 
Адзінае, што адназначна парадавала княгіню, - гэта замена скандальнай вежы.
 
Спадарыня: “У прынцыпе пані Эльжбета вельмі задаволеная, што ўдалося змяніць купал вежы. Бо вежа за яе часам, ды і раней, была барокавая, а не рэнесансная. Таму гэта яна адзначыла як станоўчы момант рэстаўрацыйных работ”.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Вежа-цыбуліна раздражняла ўсіх, найперш пані Эльжбету Радзівіл.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Цяперашняя вежа пані Эльжбеце збольшага спадабалася.
 
ПАРАЎНАННЕ СТАРЫХ І НОВЫХ ЗАЛАЎ ЗАМКА АД "ЕЎРАРАДЫЁ"
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
У адноўленым холе камінаў стала два. Мэблі не стала зусім.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Як бачым, раней камін быў толькі злева. Камін справа - выдумка рэстаўратараў.

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Бальная зала. У дальнім левым куце - бюст Марыі Ружы Радзівіл (Браніцкай) - бабулі пані Эльжбеты.
 

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Вось ён буйным планам.

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Яго вярнулі ў замак са сховішчаў Нацыянальнага мастацкага музея. Праўда, з адбітым носам - кажуць, што яшчэ немцы не здолелі вынесці цяжкую скульптуру з замка, раззлаваліся і адбілі нос.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Вось толькі паставілі бюст абсалютна ў іншым куце залы, а на ягоным месцы зляпілі недарэчную круглую печ. Як бачым на старым здымку, яе тут раней не было.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Спальня Марыі Ружы Радзівіл.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Аднавілі яе дзіўным чынам... без ложка! Хоць таблічка кажа наведніку, што гэта "спальня княгіні". Ці княгіня спала вось на гэтай канапе?..
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Пакойчыку налева ад холу пашанцавала: старая печ перажыла рэстаўрацыю. Што праўда, герб на печы цяпер блішчыць "па-багатаму".
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Што праўда, більярд рэстаўратары нанешта паставілі не сюды, а ў паляўнічую залу. Як бачым, карціны на сцены (ці хоць бы іх копіі) не вярнуліся.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Малая сталовая зала. Раней тут был круглы стол - таму што звычайна князі абедалі ў суседняй Вялікай сталовай залі, а тут толькі часам пілі каву.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Аднак рэстаўратары вырашылі, што стол тут мусіць быць вось такі.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Салон Марыі Ружы Радзівіл.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Тут усё больш-менш падобна. Вось толькі старая ляпніна пад столлю была знішчаная і замененая на новую...

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Зоркавая зала. Пані Эльжбета зрабіла заўвагу, што раней герб на печы быў матавы і не блішчэў.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Як бачым, карціны на свае месцы таксама не вярнуліся.

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Салон Альбрэхта Радзівіла - бацькі пані Эльжбеты.

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Цяпер ён выглядае вось так.

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Колішняя Залатая зала за часам апошніх трох пакаленняў Радзівілаў была паляўнічай.

Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
Цяпер паляўнічай зрабілі залу на трэцім паверсе галерэі - яе тут ніколі не было, а былі гасцявыя пакоі.
 
Нясвіжскі замак аднавілі не так, як было раней
А паляўнічую залу зноўку пазалацілі.

←Прощание с Яковым Науменко пройдёт сегодня в Белгосфилармонии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика