Памёр Алесь Петрашкевіч
26.08.2012 21:53
—
Новости Культуры
Памёр Алесь Петрашкевіч
Памёр драматург і сцэнарыст Алесь Петрашкевіч, аўтар п’есы "Напiсанае застаецца" і суаўтар сцэнара серыяла "Час выбраў нас".
Развітанне прайшло ў зале цырымоній лечкамісіі 26 жніўня. Пра гэта са спасылкай на Сяргея Панізніка паведаміў у сваім дзённіку Аляксандр Фядута.
Алесь (Аляксандр) Петрашкевіч нарадзіўся 1 мая 1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Аўтар сцэнароў мастацкіх і дакументальных фільмаў. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Усе гады ціску на Нашу Ніву ён быў падпісчыкам газеты і заставаўся ім да апошніх дзён.
* * *
Пра Алеся Петрашкевіча піша Анатоль Сідарэвіч
Сёння людзі развіталіся з Алесем Петрашкевічам.
Трэба будзе прачытаць мемуары Алеся Лявонавіча. Людзі, якія чыталі, раілі пачытаць іх і мне.
Ягоныя гістарычныя драмы не так для пастановак, як для чытання. Зрэшты, чаму б і не паставіць іх? Трэба толькі, каб на Петрашкевіча знайшоўся свой Мікалай Пінігін. Здолеў жа Пінігін з амаль несцэнічных "Тутэйшых" зрабіць тэатральны шэдэўр…
Так і хочацца напісаць пра той выдатны акцёрскі ансамбль. І са скрухай уздыхнуць: няма ўжо ні Юры Авяр’янава, ні Валодзі Кін-Камінскага, ні Валерыя Філатава…
І тут. Адзін за адным адыходзяць энцыклапедысты. Віталь Скалабан, Янка Саламевіч… Вось і Алесь Петрашкевіч падаўся за імі.
Алесь Лявонавіч вельмі хацеў, каб выйшаў энцыклапедычны даведнік "Беларуская Народная Рэспубліка". Ён даў мне мэтадычкі для рэдактараў і — Божухна! — слоўнік Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Той, надрукаваны ратапрынце ў 1989 г., з якога і пачалася праца над ЭГБ. Слоўнік — як узор, падказка для рубрыкацыі артыкулаў будучага даведніка "БНР".
Памятаю і тую апошнюю нашу размову. Бо перад гэтым Алесь Лявонавіч апісаў (здаецца, у "Народнай волі"), як ён ляжаў у лечкамісіі і як разыграў ды выклікаў на шчырасць аднаго супалатніка з гістпартчыкаў. Мяне ў той публікацыі рассмяшыў менавіта розыгрыш. Усё ж трэба хоць трохі быць тэатральным чалавекам, каб зрабіць такое.
І ведаць псіхалогію бальшавіцкіх мастадонтаў. У размове са мною Алесь Лявонавіч дадаў яшчэ некаторыя дэталі.
Вось так, пасмяяўшыся і з аптымістычным настроем, мы развіталіся да наступнай сустрэчы… Ды не сустрэліся, бо Алеся Лявонавіча зваліла страшная хвароба. Мабыць, сустрэнемся ТАМ.
А энцыкляпэдычны даведнік "БНР", мабыць, нікому, апроч Алеся Петрашкеіча, і не быў патрэбны. Не патрэбны і цяпер. Калі б была ў ім патрэба, чыніліся б нейкія канкрэтныя захады, а то за тыя гады, як Алесь Лявонавіч ляжаў, ніхто не патрывожыў мяне.
Дый няма з кім працаваць. Знаўцы, вэтэраны Энцыкляпэдыі сыходзяць. Вось і Алесь Лявонавіч…
Занясу метадычкі і слоўнік ЭГБ у архіў.