Мінскія музеі ўзяліся за эротыку

22 жніўня ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава графікі Галіны Лазарчык “1+1=69”. Тэма выставы хвалюючая і прывабная -- сэкс і эротыка. Мініяцюры аўтара часам правакацыйныя, часам жартаўлівыя, часам філасофскія. Нягледзечы на тое, што у аснове візуальных вобразаў казытлівая і нават прэмітыўная тэма, у працах Галіны Лазарчык зусім няма грубасці. Пры гэтым аўтару нельга адмовіць у тым, што яна выдатна выкрывае сутнасць многіх сацыяльных, палітычных з’яў.
“Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура “напоўненыя” ўзаемаадносінамі паміж мужчынам і жанчынай, — тлумачыць аўтар, — таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць.
У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентуючыся толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г.д’’.
Выстава размешчана ў малой залі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і працягнецца да 2 верасня.