Ці вернуца слуцкія паясы ў Слуцк?..

Источник материала:  
Вясною на адрас  Слуцкага краязнаўчага музея паступіла  прапанова ад прыватнага калекцыянера. Той выказаў жаданне прадаць  музею два рарытэты, два арыгінальныя слуцкія паясы, вырабленыя ў свой час на Слуцкай “персіярні” – за 85 і 90 тысяч амерыканскіх долараў...

Прапанову ўспрынялі  сур’ёзна не толькі музейшчыкі, але  і мясцовыя ўлады. Пытанне разглядалася на сесіі раённага Савета дэпутатаў  і на пасяджэнні Савета кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў раёна. Адзінагалосна вырашылі: знакамітыя на ўвесь свет паясы павінны вярнуцца на радзіму, туды, дзе іх і выткалі. Быў адкрыты спецыяльны банкаўскі рахунак, праведзена адпаведная растлумачальная работа на прадпрыемствах і ва ўстановах. І пакрысе грошы пачалі паступаць. За першыя два тыдні назбіралася больш за 70 млн. рублёў. Але гэта мізер з таго, што патрэбна, бо складае ўсяго толькі 0,5% ад неабходных паўтара мільярда рублёў. Тым не менш, мясцовая “вертыкакль” і найбольш актыўная частка слуцакоў не губляюць надзеі... Кампанія па збору сродкаў выявіць, наколькі цяперашнія слуцакі насамрэч патрыятычныя і гатовы ахвяраваць у імя слаўнага мінулага роднага краю... Свае кроўныя могуць пералічваць, дарэчы, не абавязкова арганізацыі і ўстановы, але і простыя грамадзяне. І не толькі месцічы, але ўсе беларусы, якія таго пажадаюць – з любога куточка краіны. Застаецца толькі нагадаць рахунак банка:     3604000000562 у філіяле 615 АЗБ «Беларусбанк», код 808, УНН-690305921, ОКПО-292495596000. Атрымальнік плацяжу – «Слуцкі краязнаўчы музей».

Пажадайма ўсім поспеху ў высакароднай справе!

 

 

←В прокат выходит мультфильм "Паранорман, или Как приручить зомби"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика