Пяты фэст як брэсцкі брэнд

Источник материала:  
УСЕ, хто завітаў на фестываль «Мотальскія прысмакі» ў Іванаўскім раёне, маглі ўпэўніцца, што такога самабытнага свята больш нідзе няма. Гэты фэст быў багаты на юбілеі. Па-першае, утульнай вёсцы Моталь, дзе ён праходзіў, споўнілася 590 гадоў. Па-другое, прысмакамі гасцей тут частавалі ўжо пяты раз. А яшчэ — дарылі непаўторныя ўражанні.

Да фестывалю маталяне падрыхтаваліся як след. Па словах намесніка старшыні Іванаўскага райвыканкама Алены Дарагакупец, якая з’яўлялася старшынёй арганізацыйнага камітэта свята, толькi на аднаўленчыя работы быў выдаткаваны адзін мільярд рублёў з абласнога бюджэту і паўтара мільярды — з раённага. За пяць гадоў існавання «Мотальскія прысмакі» сталі своеасаблівым брэндам усёй Брэстчыны. Сёння фестываль прымае тысячы гасцей як з Беларусі, так і з далёкага замежжа.

Першы дзень свята амаль цалкам быў прысвечаны 590-годдзю Моталя. Перад аматарамі гісторыі роднага краю адчыніў дзверы Музей археалогіі Мотальскага рэгіёна «Нашы карані». Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю запомнілася гасцям тэатралізаваным прадстаўленнем «Мотыль у Моталі», падчас якога ўзнагароджвалі лепшых людзей Мотальскага сельсавета. Увагу моладзі прыцягвала забаўляльная праграма «Сёння свята ў маталян» з жартоўнымі конкурсамі, дэгустацыяй мясцовых страў. Тое, што тутэйшыя людзі выдатна гатуюць розныя прысмакі, можна заўважыць па шынках і гандлёвых палатках, паліцы якіх ламаліся ад смакаты. Тут былі і вядомыя мотальскія каўбасы, і вэнджаныя вырабы, і рыба на ўсялякі густ, і духмяны хлеб ды булкі, і яшчэ многа чаго.

На вуліцах святочнай вёскі можна было сустрэць вядомых гістарычных персанажаў. Напрыклад, жонку князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта Старога Бону Сфорцы, дзякуючы якой у 1533 годзе — праз 111 гадоў пасля заснавання — Моталь атрымаў Магдэбургскае права.

На другі дзень свята яго арганізатары яшчэ больш увагі надалі кулінарнай частцы. Працаваў «Горад майстроў», выставы-продажы, паўсюдна праводзіліся дэгустацыі, пахучы дымок ад шашлыкоў узнімаўся над шынкамі. Каля мясцовай гасцініцы красаваўся саламяны млын, побач з якім быў устаноўлены вялізны кошык з агароднінай. Свае лепшыя нумары маталянам і гасцям свята дарылі калектывы мастацкай самадзейнасці. Творцы пастараліся зрабіць усё, каб народ не сумаваў і спрабаваў прысмакі.

Аляксандр КУРЭЦ, «БН»

Фота БЕЛТА

←«Тысячников» – за три десятка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика