ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло

Источник материала:  
13.08.2012 21:01 — Новости Культуры

Пісьменнік, мастак і выдавец Зміцер Вішнёў жыве ў свеце афрыканскіх статуэтак, кніг, карцінаў з вусякамі і пад ліхтарамі творчых сафітаў. У ягонай кватэры, якая адначасова і майстэрня, і часовы офіс выдавецтва “Галіяфы”, распісана ўсё, што толькі можна: сцены, зэдлікі, шклянкі, шпалеры… Мастацтва напаўняе, стварае творчую атмасферу вядомага правакатара. Праўда, Зміцер неўзабаве збіраецца арэндаваць майстэрню. “Вядома, мне патрэбная майстэрня! Колькі ж можна жыць як на вакзале…” — кажа ён.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



Нэтбук і зблытаныя падзарадкі

У мяне ёсць два ноўтбукі, але набыў сабе яшчэ і нэтбук, бо з ім вельмі зручна. Яго можна лёгка ўзяць з сабой у дарогу.

А падарожнічаю я даволі часта па розных краінах. Падчас вандровак занатоўваю думкі і вершы. Сёлета быў у Латвіі, дзе распачаў працу над новым раманам. Стараюся штораніцы працаваць над прозай. Выдаць кнігу — не праблема, але галоўнае, каб яна была таго вартая.

Падстаўку-слана для тэлефона мне некалі падарылі сябры. Да такіх дробязяў я сур’ёзна не стаўлюся. Ну падарылі і падарылі. Гэта, як з вядомага дзіцячага “купі слана”. Карыстаюся двума мабільнымі тэлефонамі. А ў трэцім, старым, — нататнік з кантактамі. Усе падзарадкі вось — у купцы — на падлозе. Якая мне патрэбная, тую і выцягваю ды падсілкоўваю тэлефон (смяецца).

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



Новы год і Настаўнік

На маім стале — заўжды Новы год. Навошта прыбіраць? Прыгожа ж! (смяецца).

Дарэчы, у хатняй калекцыі ёсць некалькі карцінаў Уладзіміра Акулава і Эдуарда Падбярэзскага. Іх працы заўсёды перад вачыма.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло

У спадара Акулава я браў урокі жывапісу, у Эдуарда Падбярэзскага — урокі акварэлі. Лічу, што для таго, каб займацца мастацтвам, варта мець школу, гэтак званую базу. Я маю на ўвазе не коркі са штэмпелем аб вышэйшай адукацыі, а менавіта школу. Пэўна, праз гэта я здольны ажыўляць на палотнах сваю нездаровую фантазію.


Нямецкі Вішнёў

Той жа Уладзімір Акулаў зрабіў нязвыклы партрэт Вішнёва. Гэта была своеасаблівая правакацыя (загадкава пасміхаецца). Партрэт, між іншым, быў выкарыстаны ў кнізе “Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў”, якая даўно разышлася…

Вось, бачыш, напісана “Двоякий портрет Волкова”?.. Гэта прозвішча маёй бабулі — Волкава. Так што я нібыта Вішнёў, але насамрэч — схаваны Волкаў (робіць страшныя вочы).

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло

Даведнікі і Бёль у арыгінале

Я цяпер менш карыстаюся даведнікамі ды энцыклапедыямі, што стаяць на паліцы, бо інфармацыі шмат у інтэрнэце.

Досыць актыўна працую з нямецка-рускімі слоўнікамі, бо чарговым разам спрабую адолець нямецкую мову. Чаму менавіта нямецкую? Падабаецца ейнае гучанне. Хацеў бы прачытаць у арыгінале Франца Кафку і Генрыха Бёля.

Да таго ж сёлета мусіць выйсці мой раман “Замак пабудаваны з крапівы” у Нямеччыне ў перакладзе Марціны Якабсан. Цяпер са слоўнікам чытаю ў арыгінале “Ірландскі дзённік” Бёля — пакуль ад гэтай працэдуры атрымліваю кайф.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло


Кветкі калючыя ды засохлыя

З жывых кветак — у мяне толькі кактусы. Іх утрымліваю таму, што можна не паліваць (смяецца). Я часта з’язджаю. Магу знікнуць на некалькі месяцаў, а яны спакойна абыходзяцца без вады… Вунь, адзін кактус як разросся!

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло

А засохлыя кветкі — нешта з вобласці муміфікацыі. Па-свойму прыгожа.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло


Афрыканская карціна

Карцінаў, як ты сама бачыш, даволі багата. Уласныя працы я часта прадаю і прэзентую сябрам, таму на персанальную выставу карцінаў цяпер замала. Затое раблю творчую экспансію па ўсім свеце.

Вось над паліцай цямнее карціна — гэта старыя эксперыменты Вішнёва. Кухню ўпрыгожваюць працы, якія выстаўляліся ў менскіх галерэях. Дарэчы, у кватэры жыве многа палотнаў, напісаных другімі мастакамі. Вось некаторыя імёны: Леанід Лысенка, Захар Кудзін, Адам Глобус, Сяргей Саламацін, Алесь Родзін, Уладзімір Акулаў, Эдуард Падбярэзскі, Алесь Шатэрнік, Кахабер Гагохія…

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло

Ёсць і адна праца з Афрыкі — з Гвінеі-Бісаў. Яе падарыла знаёмая дзяўчына на адкрыцці маёй персанальнай выставы “Падземныя графумусы”, што праходзіла ў 1998—ым годзе ў галерэі “Шостая лінія”. Прозвішча аўтара я не ведаю. А вось гэтая праца — з сінім канём — шведскага мастака Ёхана Петерсана. Таксама падарунак.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло

А вунь там, за падрамнікам, карціна Саламаціна, якая была скарыстаная ў афармленні кнігі Альгерда Бахарэвіча “Ніякай літасці Валянціне Г.”.


Аголеная дзяўчына і пеннае піва

Цікавая гісторыя з вокладкай маёй першай кнігі “Штабкавы тамтам”. Нават не ведаю, ці маю асобнік таго зборніка: усе парасцягалі. Але затое ў мяне засталася арыгінальная графіка, падрыхтаваная для таго праекта. Напачатку тут — на кракадзілах — мастак Ігар Клімаў намаляваў аголеную дзяўчыну з піўным куфлем. Але на мой погляд (гэта супадала з поглядам мастацкага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”), выглядала як нейкі кіч. Трэшам патыхала. Таму Ігар віртуозна заклеіў дзяўчыну і заштрыхаваў.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло


Магчыма, некалі будуць прасвечваць карцінку рэнтгенам і паказваць, маўляў, вось першапачатковы варыянт вокладкі “Штабкавага тамтама”!


Друкарка

Вось друкарская машынка, на ёй былі падрыхтаваныя першыя творы. Тады яшчэ не было камп’ютараў. Калі адрамантаваць карэтку, дык друкарка зноўку будзе здатная да творчага бою.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



Зямля Фараонаў у падарунак

А гэта не штампоўка — мастацкая рэч. Скульптуру мне падарыў культуролаг Юрась Барысевіч. Называецца —— “Зямля Фараонаў”. Зрабіў яе мастак Сяргей Каваль.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло


Страшнае сядло

А вось гэтае пяшчотнае сядло падарылі іранскі мастак Рэза і нямецкая мастачка Біянка, якія спецыялізуюцца на вырабленні розных аб’ектаў. Падобныя эратычна—стратэгічныя фетышы дужа папулярныя ў турыстаў!

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



Ураджайны год кнігі

На жаль, выдавецтва “Галіяфы” часова без офіснага памяшкання, таму ўсе кнігі захоўваюцца ў мяне дома. На гэтых паліцах — некаторыя з галіяфаўскіх кніг. Сёлета надзвычай ураджайны год для выдавецтва — за восемь месяцаў выйшлі васямнаццаць кніг, і ў працы — дваццаць.

Што з самага свежанькага я б рэкамендаваў? Ну, натуральна, зборнік прозы Алены Брава “Рай даўно перанаселены”. У галерэі “Падземка”, дарэчы, зараз адбываецца акцыя: першым дваццаці пакупнікам новай кнігі Алены Брава будзе прэзентаваная першая кніга аўтаркі “Каменданцкі час для ластавак” — з аўтографам!

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



“Дзень прыйдзе новы”

Што за налепкі на шафе? Вось — прапаганда нямецкага дома творчасці Тахелес, з якога банк хоча высяліць мастакоў. Гэтая — “Castor blockieren!”— пад Гамбургам я браў удзел у акцыях супраць ядзерных адкідаў. Вось проста пазітыўная: “Усё будзе добра. Дзень прыйдзе новы”. Гэтая — з мульціка.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло


Глыток Берліна

Альгерд Бахарэвіч падарыў мне глыток берлінскага паветра. Так што паветра аднаго з маіх любімых гарадоў заўжды ў аптэчцы каля валідола і ёда.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло


На ровары з пісьменнікамі

Некалькі гадоў таму набыў амерыканскі ровар “Тrek”. Цяпер часта катаюся з сябрамі. Любяць гэтую справу мастакі і літаратары.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



Карціна са сметніцы

Вось з гэтай карцінай звязаная незвыклая гісторыя. Хаця, магчыма, для Беларусі — штодзённасць. Гэтае палатно я знайшоў на сметніцы. Толькі, крый божа, не падумайце, што там я нешта шукаў! Гэта была выпадковасць. Я выкідаў смецце, а тут каля бака стаіць карціна. Ужо два разы знаёмыя мне прапаноўвалі за гэтую працу грошы. Але не хачу прадаваць — шкада. Выява карціны ўжо выкарыстоўвалася на вокладцы кнігі Юры Станкевіча “Мільярд удараў”.

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Зміцер Вішнёў. Паветра Берліна і сядло



Ася ПАПЛАЎСКАЯ, фота аўтара

←Новый сезон белорусского Большого театра откроет премьера оперы "Седая легенда"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика