Чарговы нумар часопіса «ПрайдзіСвет» — «Дарослым уваход забаронены»
11—12 августа в Центральном ботаническом саду Беларуси проходит выставка Дзясяты нумар часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» прысвечаны дзіцячай літаратуры і мае назву «Дарослым уваход забаронены», паведамляе БелаПАН.
У нумары змешчаныя творы 25 аўтараў, а таксама некалькі падборак казак розных народаў свету у перакладах 21 перакладчыка з 13 моў, у тым ліку даволі рэдкіх: дацкай (Ханс Крысціян Андэрсан), нідэрландскай (Тон Тэлеген), хіндзі і японскай (народныя казкі).
На старонках часопіса малады чытач знойдзе сабе творы па гусце і па ўзросце, бацькі ж змогуць пазнаёміцца з карыснымі — і не вельмі — парадамі па выхаванні дзяцей і стварэнні дзіцячых кніг, якія пісьменнікі розных краін даюць у мастацкіх творах, зыходзячы са свайго карыснага — і не вельмі — досведу.
Асаблівай увагі заслугоўваюць такія культавыя творы дзіцячай літаратуры, як «Прыгоды Тома Соера» (М.Твэн), «Пітэр Пэн» (Дж.М.Бары), «Казка пра трусіка Пітэра» (Б.Потэр), «Чараўнік краіны Оз» (Ф.Баўм), «Мах і Шэбестава ў школе» (М.Мацоўрак) і іншыя прадстаўленыя ў нумары.
Варта адзначыць і раздзел «Залаты век ілюстрацыі», дзе падабраныя працы найлепшых мастакоў эпохі, што лічыцца росквітам мастацкай ілюстрацыі (1850—1925).
Многія творы нумара таксама аздобленыя рознымі ілюстрацыямі.