Купала ў 3D (фота)
04.08.2012
—
Новости Культуры
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася першая чарга новай ўнікальнай экспазіцыі -- жыццё найвыбітнейшага беларускага паэта пакажуць з дапамогай навачасных тэхналогій.Наведвальнікі музея Купалы наўрад ці ведалі, што асноўная экспазіцыя тут не мянялася з 70-ых гадоў. Новы выгляд музейных залаў дапаможа зусім па-іншаму зірнуць на постаць беларускага песняра. Знатакоў творчага і жыццёвага шляхоў Купалы абавязкова ўразіць шчырасць і адкрытасць экспазіцыі - забароненых тэм няма. Інфармацыя, якая раней замоўчвалася, сёння адкрыта для публікі.
Бліжэй пазнаёміцца са светам, у якім жыў паэт, дапамогуць сучасныя тэхналогіі. Кожны з трох залаў, якія ўжо адчыніліся для наведвальнікаў, абсталяваны належнай тэхнікай і нават маюць 3D гісторыю. Пакуль цікаўныя могуць пабачыць у новым фармаце толькі часткі купальскіх абрадаў, але з часам экспазіцыя пашырыцца.