Росіца сустрэне пілігрымаў
04.08.2012
—
Новости Культуры
Адметна, што сёлета яны прыпадаюць на юбілейны год, калі Росіцкі касцёл, што ў Верхнядзвінскім раёне, адзначае 100-годдзе з часу заснавання.
Росіца сустрэне пілігрымаў і шматлікіх гасцей, для якіх ўжо ўчора пачалася Святая Імша, Акафіст да Багародзіцы, Нешпары, Святы Ружанец, прайшла малітоўна-музычная праграма.
А сёння адбудзецца канцэрт духоўнай і класічнай музыкі, пасля — Святая Імша і Працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам. Малітоўныя сустрэчы завершацца ўвечары Святой Імшой.
Ксенія ЯРАШЭВІЧ, «БН»