Творы Васілісы Палянінай-Календа
31.07.2012 20:05
—
Новости Культуры
Васіліса Паляніна-Календа — першая гераіня новага праекту інтэрнэт-газеты Naviny.by. “КУЛЬТпошук” — шукаем і знаходзім, расказваем і ганарымся.
Навучалася ў майстэрні Уладзіміра Ткачэнкі, стажыравалася ў майстэрні нямецкага графіка і скульптара Вальтэра Захса ў Ваймары, Нямеччына. Тройчы ўдзельнічала ў Віцебскім Фестывалі сучаснага мастацтва Art Session, у выставах “Дах-ІХ” і “ДАХ-ЖАХ-ХІ”, выстаўлялася на экпазіцыі La Dolce Vita, удзельнічала ў фестывале Forward ад суполкі Urbanpunk, у мастацка-літаратурным пленэры імя Валошына (Кактэбель, Україна), удзельніца Design week. Некалькі работ знаходзяцца на сталай экпазіцыі ў Кіеве ў культурна-адукацыйным цэнтры “Музей Казак”, выстаўлялася ў мінскай галерэі “Ў”.