Каму хочацца пахаваць дзяржаўны аснамбль «Песняры»?

Источник материала:  

29 ліпеня на сайце ансамбля “Белорусские Песняры” з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што, згодна з рашэннем беларускіх улад, ліквідуецца беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” як штатная адзінка Міністэрства культуры.

Тэлефанаванне ў прэс-службу гэтага міністэрства дало наступны вынік: там паведамілі, што ніякага рашэння пра ліквідацыю калектыву няма, а БДА “Песняры” рыхтуецца да гастроляў, у рамках якіх павінны адбыцца канцэрты ў Польшчы і Крамлёўскім палацы з’ездаў. А ў сувязі з чуткамі параілі звярнуцца да дырэктара ансамбля Сяргея Маеўскага.

-- Я сам пра гэта даведаўся сёння ўранку і мушу катэгарычна заявіць: ні пра якую ліквідацыю калектыву і гаворкі не вядзецца, -- заявіў Сяргей Маеўскі. -- Гэтыя чуткі прыйшлі з Расіі, і можна здагадацца, каму яны выгадныя. Нашы “Песняры” зараз у выдатнай форме, рыхтуюцца да новых канцэртаў і паездак.

Тым не менш чуткі пра далейшы лёс БДА “Песняры” ўсё ж маюць пад сабой пэўны грунт. Згодна з інфармацыяй, атрыманай рэдакцыяй “Народнай Волі” ў Крамлёўскім палацы з’ездаў, у лістападзе там сапраўды павінен адбыцца канцэрт “Песняроў”. Але не дзяржаўнага калектыву, а… “Белорусских Песняров”. Вядома нам і пра неафіцыйную сустрэчу удзельнікаў “Белорусских Песняров” з прадстаўніком беларускіх уладных структур, падчас якой таксама прагучала інфармацыя адносна нярадасных перспектыў БДА “Песняры”.

Сітуацыя насамрэч заблытаная. Варта нагадаць, што адносна нядаўна паміж гэтымі двума калектывамі было сімвалічна падпісана пагадненне аб ліквідацыі ўзаемных прэтэнзій, а таму інфармацыю аб ліквідацыі БДА “Песняры” можна ўспрымаць як спробу зноў распаліць канфлікт.

Цягам апошніх месяцаў у складзе БДА “Песняры” адбыліся як мінімум дзве ратацыі музыкантаў. Апошняе абнаўленне на сайце гэтага калектыву pesnyary.by датавана 18 ліпеня, калі для азнаямлення музыканты выставілі дэма-версіі трох новых песень. Час пакажа, ці будзе праца над імі даведзена да канца.

←Вторая Национальная театральная премия пройдет в Минске с 1 сентября по 29 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика