Збіраюць спадчыну Васіля Быкава…
— На мінулым тыдні прынята пастанова ўрада, згодна з якой дача Быкава была бязвыплатна перададзена Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць дзяржавы, — сказала прэс-сакратар. — Гэта адбылося 27 ліпеня — дзень стане адпраўной кропкай ў справе захавання памяці пісьменніка і яго творчай спадчыны.
Музей Быкава ствараецца як філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. За два гады на дачы Васіля Быкава будзе праведзены капітальны рамонт пад музейную ўстанову, а таксама добраўпарадкавана тэрыторыя вакол будынка.
Па даручэнні Прэзідэнта супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры вядуць навуковую апрацоўку архіва Васіля Быкава і асабістых рэчаў пісьменніка, якія знахо- дзяцца на яго дачы і ў кватэры. Уся гэтая спадчына і складзе аснову музея Быкава.
Згодна з канцэпцыяй, у экспазіцыі будуць прадстаўлены асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменніка, яго ўзаемаадносіны з сябрамі, калегамі. Таксама адлюструюць асабісты ўклад Васіля Быкава ў раскрыццё тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай і сусветнай літаратуры.
Таццяна УСКОВА, «БН»