Толькі 8,5% кніг у Беларусі выдаецца на беларускай мове
20.07.2012 10:01
—
Новости Культуры
Толькі 8,5% кніг у Беларусі выдаецца на беларускай мове
Як беларусаў адвучваюць спажываць інфармацыю на роднай мове, яскрава паказвае афіцыйная статыстыка.
Газеты
Самы высок і адсотак беларускамоўнасці сярод друкаваных выданняў у газет. З 693 газет, што былі выдадзеныя ў 2011 годзе , — 183 (26,4%) выдаюцца на беларускай мове . Аднак не выключана, што ў некаторых з іх выкарыстоўваюцца насамрэч дзве мовы — руская і беларуская. А вось рускамоўных газет — 506 (72%).
Адна газета выдавалася на англійскай мове, тры — на польскай.
Параўнай: У 2005 годзе на беларуская мове выдавалася 27% газет, на рускай — 72,2%.
Часопісы
Сярод часопісаў ды іншых перыядычных выданняў беларускамоўных 17,4%, а рускамоўных — 81%.
Усяго ў Беларусі ў 2011 годзе выдавался па-беларуску 160 з 918 часопісаў ды іншых перыядычных выданняў. Шэсць выданняў мелі англійскую мову, чатыры — польскую.
Параўнай: За шэсць гадоў колькасць беларускамоўных часопісаў вырасла на 40 адзінак, але з-за буйнога росту агульнай колькасці часопісаў, што выдаюцца ў апошнія гады, ўдзельная вага беларускамоўных перыядычных выданняў знізілася — у 2005 годзе яна складала 21,3%.
Кнігі
Вось дзе сітуацыя насамрэч крытычная. Узровень выдання беларускамоўных кнігі брашур не перавысіў у 2011 году 8,5% як па колькасці, так і па агульным накладзе.
Удзельная вага англамоўных кніг склала ў мінулым годзе 4,5% — больш за палову ад колькасці кніг, выдадзеных на адной з дзяржаўных моў Беларусі. Англамоўная літаратура займае трэцяе месца ў моўнай структуры кнігавыдавецтва Беларусі.
На першым месцы, зразумела, рускамоўныя выданні — 85,3%.
Параўнай: Пры агульным росце колькасці выдаваемых кніг колькасць беларускамоўнай літаратуры знізілася. У 2005 годзе удзельная вага беларускамоўных кніг складала 9,2%, у 2010-м — 8,6%.
Тэлебачанне
З 6745 гадзін тэлевяшчання на Першым нацыянальным канале толькі 317 гадзін (4,7%) было аддадзена ў 2011 годзе беларускамоўным праграмам. На узроўні 4,8% па-беларуску “гаворыць і паказвае” Другі нацыянальны канал (Лад) – 309 гадзін з 6420.
Усе астатнія каналы, па дадзеных Белстату, увогуле не мелі перадачна беларускай мове.
Радыё
Белтэлерадыёкампанія дабірае беларускамоўныя гадзіны передачам і радыё. Першы канал беларускага радыё прысвяціў у 2011 годзе толькі 8 гадзін рускамоўным перадачам супраць 8752 беларускамоўных.
Канал "Культура" размеркаваў перадачы гэдак: 498 гадзін на рускай мове і 6802 гадзіны на беларускай. Цалкам беларускамоўным з’яўляецца канал "Сталiца", а цалкам рускамоўнымі – Радыўс-FM і радыё АНТ.
Калі ж падсумаваць колькасць гадзін вяшчання па ўсіх радыёканалах, дык суадносіны 56/42 на карысць беларускамоўнага .