Свята духоўнасцi

Источник материала:  

Учора адбылiся ўрачыстасці, прысвечаныя 400-годдзю Свята-Петра-Паўлаўскага сабора

Учора самы старажытны ў Мінску дзеючы храм — Свята-Петра-Паўлаўскі сабор адзначыў 400-годдзе свайго заснавання. Святочнае богаслужэнне ў храме ўзначалілi мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у саслужэнні епіскапа Барысаўскага Веніяміна і духавенства Мінскай епархіі. Па заканчэнні богаслужэння адбылося асвячэнне памятнага знака, размешчанага на фасадзе храма.

Удзел ва ўрачыстасцях прынялi госці з Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі і дыпламатычнага корпуса, паведамiлi «Р» у прэс-службе Беларускай праваславнай царквы.

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор у Мінску — самы старажытны храм у горадзе, быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя як храм мужчынскага манастыра ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Адроджаны ў 1991 годзе прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора вядзе шырокую асветніцкую і выдавецкую дзейнасць і з’яўляецца значным духоўным цэнтрам сталіцы Беларусі.

Фото: www.sppsobor.by

←Лукашенко: "Славянский базар" — островок свободомыслия и независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика