На трактат Семяновіча сабрана 300 эўра з патрэбных 15 тысяч

Источник материала:  
12.07.2012 18:47 — Новости Культуры

На трактат Семяновіча сабрана 300 эўра з патрэбных 15 тысяч

           


Абвешчаны музэем гісторыі Магілёва дабрачынны збор сродкаў на выкуп рарытэтнага трактату Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі" ідзе не такімі шпаркімі тэмпамі, як было ў нядаўнім выпадку са "Статутам Вялікага Княства Літоўскага".

Праўда, калі тым разам ужо не маглі трываць тэрміны, то цяпер прадавец згодны пачакаць з аплатай да канца лета. Як стала вядома, на гэты момант сабрана ўсяго крыху болей за 3 мільёны рублёў — амаль у 50 разоў меней, чым патрабуецца.

Як распавёў дырэктар магілёўскага музэю Аляксей Бацюкоў, у чэрвені адміністрацыя зьвярнулася па падтрымку да арганізацыяў, прадпрыемстваў абласнога цэнтру і бізнэсоўцаў. Прасіць грошы ў шараговых людзей гэтым разам ня будуць — калі тыя самі не захочуць паспрыяць:

"Кніга ацэненая прадаўцом у 15 тысяч эўра. Мы навялі даведкі і на гэты момант ведаем, што ў сьвеце такіх кніг засталося ўсяго 27 асобнікаў. Прычым у ХХІ стагодзьдзі былі зробленыя толькі дзьве пакупкі — амэрыканская Мічыганская бібліятэка падобную кнігу набыла за 10 тысяч даляраў, але там экзэмпляр, які вельмі моцна пацярпеў. То бок — мала карцінак, мала тэксту, адным словам, асобнік ня поўны. Гэтаксама літоўскі Тракайскі музэй набыў такую ж кнігу, па-мойму, у 2009 годзе за 64 тысячы літаў, што складае прыблізна тыя ж 15 тысяч эўра".

​​На трактат Семяновіча сабрана 300 эўра з патрэбных 15 тысяч
На пачатку чэрвеня музэю гісторыі Магілёва з дапамогай народнай і спонсарскай падтрымкі ўжо ўдалося выкупіць іншае рарытэтнае выданьне — "Статут Вялікага Княства Літоўскага" 1588 году. Правобраз Канстытуцыі быў ацэнены маскоўскім калекцыянэрам у 45 тысяч даляраў. Асноўную частку сродкаў знайшла група кампаніяў "Альпары".

Чарговы аўкцыённы лот таньнейшы, але зьменшыўся і спонсарскі імпэт.

У трактаце Казіміра Семяновіча 1651 году "Вялікае мастацтва артылерыі" апісаныя канструкцыі гарматаў і ракетаў зь іх навуковай тыпалягізацыяй, тэхналёгія вырабу пораху, вызначаная і абгрунтаваная ідэя шматступеннай ракеты. У свой час праца была перакладзеная на асноўныя эўрапейскія мовы і цягам двух стагодзьдзяў заставалася адным з галоўных навуковых дапаможнікаў па артылерыі.

←На Аллее звезд в Витебске открыли именную звезду Льва Лещенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика