Каралеўскія скарбы з калекцыі лонданскага Музея Вікторыі і Альберта убачаць беларусы

Источник материала:  
11.07.2012 17:18 — Новости Культуры

Каралеўскія скарбы з калекцыі лонданскага Музея Вікторыі і Альберта убачаць беларусы

           


Каралеўскія скарбы з калекцыі лонданскага Музея Вікторыі і Альберта убачаць беларусы
Фота з сайта travel2britain.ru
З 15 жніўня па 4 лістапада ўпершыню ў Беларусі Міністэрствам культуры пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі праводзіцца выстаўка "Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800" з велічнай калекцыі Музея Вікторыі і Альберта (Лондан). Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

На працягу трох месяцаў у беларускай грамадскасці будзе унікальная магчымасць убачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" больш за 80 шэдэўраў з музея, які валодае адной з найбуйнейшых у свеце калекцый еўрапейскага дэкаратыўнага мастацтва XVII–XVIII стст.
 
Упершыню ў Беларусі на выстаўцы "Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800" будуць прадстаўлены рэдкія помнікі сусветнай культуры - творы жывапісу і скульптуры, керамікі і шкла, тэкстыль і адзенне, друкаваная графіка і малюнкі. Сярод іх прадметы мастацтва, якія некалі служылі каралеўскім асобам: стальніца з апартаментаў французскай каралевы Марыі Антуанэты (1755-1793), табакерка прускага караля Фрыдрыха II Вялікага (1712-1786) і кій караля Георга III (1738-1820).
 
На выстаўцы будуць прадстаўлены творы, выкананыя непераўзыдзенымі майстрамі свайго часу - "Вайна і перамога" Пітэра Паўля Рубенса - макет франтыспіса для кнігі "Незабыўнае і слаўнае падарожжа кардынала-інфанта дона Фердынанда Аўстрыйскага" (Антвэрпэн, 1635); поўны дынамізму і артыстызму "Партрэт Томаса Бэйкера" Джавані Ларэнца Берніні (1598-1680 ) - найвялікшага італьянскага скульптара, буйнейшага прадстаўніка стылю барока; "Партрэт маркізы дэ Пампадур" Франсуа Бушэ і "Арэлі" Нікола Ланкре (1690-1793) - бліскучыя ўзоры стылю ракако, якія належаць пэндзлю двух праслаўленых французскіх "майстроў галантных сцэн".
 
Беларускія музеі стануць месцам правядзення выставы ў рамках міжнароднага тура, які прадстаўляе гледачам сапраўдныя скарбы, некаторыя з якіх упершыню з моманту іх набыцця пакідаюць межы Музея Вікторыі і Альберта. З мая па жнівень 2011 г. выстава экспанавалася ў Нацыянальным музеі Карэі (Сеул), з верасня 2011 г. па студзень 2012 г. у Мастацкай галерэі Заходняй Аўстраліі (Перт), з лютага па май 2012 г. у Мастацкім музеі ЗША (Аклахома-Сіці).
 
Выстава "Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600–1800" стане унікальным выставачным праектам і найярчэйшай падзеяй у музейным жыцці Беларусі за апошнія гады.

←Самый молодой театр оперы и балета Казахстана собирается посетить с гастролями белорусскую столицу.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика