Выйшла ў свет новая кніга Арлова і Герасімовіча "Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя"
11.07.2012 09:50
—
Новости Культуры
Выйшла ў свет новая кніга Арлова і Герасімовіча “Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”
Выйшла ў свет новая кніга Уладзіміра Арлова і Зьміцера Герасімовіча “Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”, якая з'яўляецца своеасаблівым працягам папулярнага выдання “Краіна Беларусь”.
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечана найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны – часам Вялікага княства, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.
Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Кніга знаёміць з жыццём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненнямі продкаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што найменні “Літва” і “ліцьвіны” на працягу некалькіх стагоддзяў былі назвамі Беларусі і беларусаў.
Аўтары не абмяжоўваюцца храналагічнымі межамі існавання Вялікага княства Літоўскага. Шэраг раздзелаў апавядаюць пра становішча нашых земляў у Расійскай імперыі, вызвольную барацьбу і спробы адрадзіць дзяржаву, нацыянальнае адраджэнне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагоддзі.
Выданне разбурае многія гістарыяграфічныя стэрэатыпы, а некаторыя звесткі прагучаць амаль як сэнсацыя.
У кнізе блізу 2000 ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу былі дагэтуль невядомыя.
Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
Адначасова перавыдадзеная кніга “Краіна Беларусь”, якая даўно стала бібліяграфічным рарытэтам.
Абодва важкія, багата ілюстраваныя тамы выйшлі ў вядомым славацкім выдавецтве “Kalligram”(Браціслава). Выдатную паліграфію забяспечыла кнігам друкарня “Neografia”(г. Марцін, Славакія).