У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў
29.06.2012 13:48
—
Новости Культуры
У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў
Вечарам 27 чэрвеня ў мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” адбылася цырымонія абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад у 2011 годзе. Імі сталі Алеся Башарымава (Проза), Марыя Мартысевіч (Паэзія) і Антон
Францішак Брыль ("ПрайдзіСвет").
У якасці ўзнагароды пераможцы прэміі атрымалі статуэткі (аўтарства Людмілы Скітовіч). І лаўрэаты, і фіналісты былі ўганараваныя памятнымі дыпломамі.
Вядоўца Андрэй Хадановіч адзначыў напачатку імпрэзы: “Нахабства "прайдзісветаў" нашых бязмежнае. Проста перакладаць ім мала. Ім ці нам трэба ўсімі спосабамі заявіць, абвесціць пра сваё існаванне, у тым ліку пра актуальныя мастацкія вынікі году ў кнігах, часопісе і ў інтэрнэце”.
Адной з мэтаў часопіса “ПрайдзіСвет” і ёсць прыцягнуць увагу чытацкай грамадскасці не толькі да ўласна беларускай літаратурнай творчасці, а і да таго вартага і цікавага, што было зроблена айчыннымі перакладчыкамі.
Імпрэза прайшла пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".
![У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1340970123123151.jpg)
![У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1340970123201279.jpg)
![У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1340970123217533.jpg)
![У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1340970123224550.jpg)

![У Беларусі вызначылі найлепшых перакладчыкаў](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1340970123241540.jpg)