Андрусь Такінданг: "Надзяваў белую кашулю, апранаў чорны пінжак, каб пісаць вершы..."
28.06.2012 10:15
—
Новости Культуры
Андрусь Такінданг: "Надзяваў белую кашулю, апранаў чорны пінжак, каб пісаць вершы..."
Ён аднолькава добра праяўляе сябе ў жывапісе, паэзіі, музыцы, раніцай на АНТ апавядае пра асаблівасці беларускай мовы, з'яўляецца цікавай асобай і шчырым суразмоўцам. Са слоў Андруся, у жыцці яму дапамагаюць дзіцячыя мары, якія зараз ён з поспехам ажыццяўляе. Пра гэта і не толькі малады чалавек з задавальненнем згадзіўся расказаць чытачам газеты.
— Зараз у СМІ і інтэрнэце вельмі актыўна абмяркоўваецца перадача з вашым удзелам на АНТ. Чаму навучыў гэты праект асабіста вас?
— Ён даў мне досвед новай прафесіі. Камера адрозніваецца ад сцэны, і праца вядучага прад'яўляе свае патрабаванні. Я стаў больш мабільным, арганізаваным.
— Калі вы ўпершыню адчулі жаданне нешта стварыць? З чаго пачыналі?
— Пачынаў, як і ўсе дзеці, з малюнкаў: ствараў абстракцыі. Напісанне вершаў для мяне ўвогуле было сапраўдным рытуалам. Успамінаю, як надзяваў белую кашулю, апранаў чорны пінжак і з узнёслым настроем сядаў за стол, каб выкласці свае думкі ў форме вершаў на паперы.
— Андрусь, вы мастак, вядучы, паэт, музыкант. Якое з захапленняў для вас вызначальнае?
— Зараз я шмат часу прысвячаю музыцы. Адчуваю патрэбу менавіта ў гэтым відзе мастацтва.
— Якую з творчых вяршынь скарыць цяжэй за ўсё?
— Каб дасягнуць поспехаў у любой справе, патрэбен час. Аднак з музыкай складаней, бо гэта калектыўны від дзейнасці, і вынік залежыць не толькі ад цябе аднаго. Калі ж казаць пра жывапіс, то ты малюеш тады, калі табе зручна. Тут усё ў тваіх уласных руках. З паэтычнымі творамі ў гэтым плане яшчэ прасцей: яны нараджаюцца, калі прыходзіць натхненне.
— І дзе яно вас звычайна сустракае?
— Часцей за ўсё ў дарозе. Іншы раз глядзіш у акно, пра нешта думаеш, і ў выніку нараджаецца верш.
— Ці быў у вас творчы крызіс?
— Так, падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, якая ў нейкім сэнсе "ціснула на свабоду". Я шмат "заганяўся", вельмі крытычна ставіўся да ўласных работ... Часам трэба зрабіць крок убок. Паглядзець на сваю працу вачыма іншага чалавека.
— Зараз вы з'яўляецеся салістам гурта "Рэха" і мастацкім кіраўніком "Гаротніцы". Як удаецца сумяшчаць гэтыя два праекты? Якому з іх аддаяце больш часу?
— У розныя перыяды па-рознаму. На пачатку стварэння "Гаротніцы" шмат працаваў над новым калектывам. Туды прыйшла салістка Валерыя Валадзько, якая ўсклала на свае жаночыя плечы большасць арганізацыйных і адміністрацыйных пытанняў, таму за гэты гурт я спакойны. З'явілася больш часу для "Рэха".
— Ці карыстаецца папулярнасцю музыка, якую вы ствараеце? Ці запатрабаваны ў Беларусі такія музычныя калектывы, як "Рэха" і "Гаротніца"?
— Кожная музыка знаходзіць свайго слухача. Мы таксама маем сваю аўдыторыю. Часта ладзім канцэрты ў клубах, на вуліцы, выступаем з гастролямі за мяжой. Песні "Гаротніцы" гучаць у дакументальнай кінастужцы Галіны Адамовіч "Маляваны рай". Калі ж казаць пра музыку ў цэлым, то ёсць два напрамкі: музыка альтэрнатыўная і музыка папулярная. Мы больш адносімся да першага накірунку, хоць зараз "Рэха" паступова сцірае гэтыя межы.
— Пры знаёмстве з вашай творчасцю наткнулася на цікавыя радкі: "Прыжаніцца бы мне ў правінцыі з маладою цырульніцай увішнаю..." Няўжо дзяўчына, каб вам спадабацца, абавязкова павінна быць цырульніцай?
— Вядома ж, не! (Смяецца) Гэты верш іранічны: спроба намаляваць ідэалістычную карціну. Цырульніца — цікавы збіральны вобраз. Насамрэч, прафесія для мяне — зусім не вызначальны фактар. Калі толькі не казаць пра дзяўчыну-кілера.
— Многія вашы карціны напісаны на рэлігійную тэматыку. Якое месца ў вашым жыцці займае вера?
— Бог — аснова ўсяго. Як той казаў, "без Бога не да парога". У маім сэрцы ёсць вобраз ідэальнага, правільнага жыцця з Богам. Я не заўсёды жыву згодна з ім, але ведаю, якім я магу і павінен быць, і імкнуся да гэтага.
— Вам даводзіцца шмат працаваць. Як вы адпачываеце?
— Па-рознаму. Магу, напрыклад, нічога не рабіць... Наша праца творчая, таму часта я проста змяняю заняткі: пераходжу ад музыкі да жывапісу, ад жывапісу да паэзіі. Заўсёды з ахвотай хаджу на канцэрты сяброў. Таксама люблю фізічную працу. З задавальненнем наведваю сваю бабулю і дапамагаю ёй па гаспадарцы.
— Зараз вы даволі вядомая асоба ў Беларусі, пра вас пішуць у газетах, вас запрашаюць паўдзельнічаць у розных праектах. Якім вы бачыце Андруся Такінданга праз дзесяць гадоў?
— Сівым (смяецца). Хачу не страціць радасць, захаваць бадзёрасць, Стаць больш мудрым.