"Хто не быў на Купаллі, таго прыкапалі"
27.06.2012 09:40
—
Новости Культуры
"Хто не быў на Купаллі, таго прыкапалі"
Калі вы думаеце, што Купалле – гэта безнадзейныя пошукі міфічнай папараць-кветкі і небяспечныя скокі праз вогнішча, то завітайце ў наступным годзе да сяброў Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыста – на маляўнічай выспе, што заблукала сярод люстэркавых азёр Ушаччыны, вас пачастуюць цудадзейным узварам – крупнікам, накормяць “белым сырам”, распавядуць, як засцерагчыся ад малочных ведзьмаў, а таксама пра асаблівую моц лекавых раслін, сабраных менавіта напярэдадні святога Яна.
Абрадавае дзеянне Купалля заклікана рытуальна замацавць пераходнасць Сусвету у новы стан – зварот гадавога кола да зімы, а “лета да спякоты”, менавіта таму і святкуецца Купалле аматарамі традыцыйнага максімальна набліжана да летняга сонцастаяння, і менавіта таму кожны лічыць сваю прысутнасць на свяце абавязковым: “А хто не быў на Купаллі, бадай, таго прыкапалі” – так навучаюць нас абрадавыя спевы.
Яшчэ днём пачынаюцца руплівыя прыгатаванні – мужчыны і хлопцы займаюцца святочным вогнішчам і брамай, якую мінае кожны, хто да гэтага вогнішча мае намер патрапіць, дзяўчаты завіваюць вянкі, завіхаюцца ля кухні, упрыгожваюць кола, якое ўзнімецца над Купальскім вогнішчам. Ну і канешне, усё гэта суправаджаецца спевамі, і, нягледзячы на тое, што на выспе збіраюцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, звонкія дзявочыя галасы гучаць над люстэркам возера, не спыняючыся ні на хвіліну.
З заходам сонца пачынаецца асноўнае дзеянне – дзеўкі, уплёўшы ў “русальчын хвост” кветкі і цыбулю (для забеспячэння добрага ўраджаю) накіроўваюцца да раней падрыхтаванай пляцоўкі ля вогнішча, за імі рухаюцца закаханыя пары і, нарэшце, хлопцы. Усе яны ствараюць святочны карагод, які распадзецца толькі тады, калі прагарыць слуп, на якім трымаецца ўпрыгожанае кветкамі кола-сонца. Тады ўжо і пачынаюцца гульні, прыпеўкі-дражнілкі, якія часцяком носяць эратычны характар, і танцы пад дуду (апошнюю недасведчаныя часцяком блытаюць з шатландскай валынкай). А сканчаецца рытуальнае дзеянне толькі раніцою абрадам бараны – калі кожны пачынае выконваць сваю песню – і зараз гэта ўжо не толькі купальскія матывы, удзельнікі прыгадваюць калядныя, восеньскія, жніўныя і нават вясельныя спевы.
На Купальскую раніцу сонца грае – у гэтым мог упэўніцца кожны, хто выпраўляўся назад, на “вялікую зямлю”, на старых вяртлявых чоўнах, каб першым прайсціся па жыццядайнай купальскай расе.