Беларусы-энтузіясты ратуюць унікальныя для Еўропы габрэйскія надмагіллі
25.06.2012 18:25
—
Новости Культуры
Беларусы-энтузіясты ратуюць унікальныя для Еўропы габрэйскія надмагіллі
Сваёй назвай беларускае мястэчка Ленін абсалютна не абавязана Уладзіміру Ільічу. Затое сваёй славай абавязана габрэям. Тут яны сяліліся ад пачатку XVIII стагоддзя, і нават складалі каля 70% жыхароў. Сёння з каля тысячы ленінцаў – адна габрэйка, дый і тое прыезджая. А пра былое габрэйскае жыццё тут сведчаць старыя могілкі. Дзе чакаюць лепшай долі каля 20 унікальных для Еўропы драўляных габрэйскіх надмагілляў.
- На гэтых могілках каля 20 драўляных мацэваў (габрэйскія надмагіллі – аўт.) і прыкладна пяць – у Тураве. Яны ўнікальныя для Еўропы! Дзве такія мацэвы можна знайсці ў музеі ў Празе і адну ў Хельсінкі, - звяртае ўвагу на значнасць надмагілляў у мястэчку Ленін Антон Астаповіч, старшыня рэспублiканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры.
У сваёй большасці драўляныя мацэвы тут –прагніўшыя дошкі, на якіх не відаць надпісаў. Але на некаторых цудам ацалелі літары на ідыш. Канкрэтна, там напісана, хто памер і калі. Таксама выразаны сімвалы, па якіх можна здагадацца, пахаваны чалавек – мужчына ці жанчына. Напрыклад, падсвечнік азначае, што пахавана жанчына.
– Вось тут напісана Лія Пауль, дачка Якава, а тут -- праведная жанчына, -- перакладае з ідыш некаторые разборлівыя словы з мацэваў Вадзім Акапян, дырэктар Музея гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
Габрэі ў асноўным рабілі надмагіллі з каменю. Там, дзе яго не было, выкарыстоўвалі дрэва. Цікава, што ў мястэчку Ленін быў і камень, і дрэва. Але чамусьці жыхары аддалі перавагу другому. “На надмагіллі ж таксама ёсць мода. Магчыма, хтосьці зрабіў яго з дуба, іншыя паўтарылі. Таму тут і распаўсюджаны драўляныя мацэвы”, -- мяркуе Вадзім.
Могілкі – матэрыяльныя сведкі таго, што калісьці ў беларускіх мястэчках і гарадах віравала габрэйскае жыццё. Вадзім Акапян зазначае, што на нашай тэрыторыі сотні габрэйскіх могілак. Многія з іх у заняпадзе. Але існуюць і выключэнні – напрыклад, у Бабруйску, Іўі, Грозава і іншых месцах за імі даглядаюць. У мястэчку Ленін Жыткавіцкага раёна ўпарадкаванем габрэйскіх могілак часцей за усё займаюцца энтузіясты. А менавіта мясцовыя жыхары сям’я Эмы і Сяргея Плотнікавых, Людміла Таненя, прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры і валанцёры. У былую суботы яны таксама сабраліся тут на талаку і добраўпарадкавалі сцежкі, пафарбавалі вароты, зрабілі навес для драўляных мацэваў, якія ў хуткім часе плануюць пакрыць спецыяльным растворам, засцерагаючым дрэва ад гніення.
Пасля тут усталююць сцяну плача, куды ўмацуюць мацэвы. Мастак Сяргей Плотнікаў ужо распрацаваў гэты праект, яго засталося толькі рэалізаваць. Сам Сяргей жыве ў Леніне каля года, адсюль родам яго жонка Эма. За могілкамі сям’я Плотнікавых даглядаюць, як бы пафасна не гучала, дзеля таго, каб захаваць памяць для нашчадкаў. -- Калі ўрад не хоча, дык хтосьці павінен гэта рабіць, - кажа Сяргей.
Са свайго боку Антон Астаповіч прапаноўвае вырашыць пытанне з добраўпарадкаваннем габрэйскіх могілак на Беларусі шляхам увядзення дзяржаўнай праграмы. “Тут павінен працаваць Закон аб пахаванні і пахавальнай справе. Бюджэты на добраўпарадкаванне тэрыторый ў сельскія саветы выдзяляюцца мізэрныя. І калі хрысціянскія могілкі дагледжаныя таму, што там яшчэ хаваюць, то жыдоўскія могілкі ў заняпадзе”, -- адзначае ён.
Дарэчы, назва мястэчка Ленін не мае нічога агульнага з прозвішчам знакамітага правадыра. “Маецца на ўвазе чый – Ленін, -- распавядае легенду паходжання назвы Людміла Таненя, настаўніца гісторыі Ленінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. -- Тут жыў пан, у яго была дачка Лена. Ён хацеў ажаніць яе з багатым хлопцам, а яна ўпадабала беднага. Яе каханага кінулі ў яму са звярамі. А Лена ўтапілася ў мясцовай рэчцы Случ. Таму і назвалі маёнтак Ленін”.
Жанчына з замілаваннем апавядае пра даваенныя часы, калі ў Леніне было 54 лаўкі, ламбард, два фотатэлье, дзве сінагогі, касцел, цэрквы, паліцэйская ўправа, турма, дзве кузні. Асноўная колькасць гэтых будынкаў належыла габрэям. Сёння працаваць мясцовым амаль што няма дзе, людзі співаюцца. Большасць з тых, хто памёр у апошні час, злоўжывалі алкаголем.
Аўтар удзячная “Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнiкаў гiсторыi i культуры" за магчымасць прыняць удзел у “Талацэ ў Леніне”, арганізаванай у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”