Музей гісторыі Магілёва збірае сродкі для выкупу кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі"
25.06.2012 15:02
—
Новости Культуры
Музей гісторыі Магілёва збірае сродкі для выкупу кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі”
Музей гісторыі Магілёва аб’явіў дабрачынную акцыю па збору сродкаў для выкупу кнігі беларускага шляхціца ВкЛ, ваеннага тэарэтыка, інжынера і гуманіста Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.
Французскае выданне кнігі 1651 года захавалася ў добрым стане і сёння знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Мінску. Калекцыянер прызначыў за яе суму ў 15 000 еўра. Грошы за кнігу трэба ўнесці да 1 верасня, інакш унікальнае выданне можа пакінуць Беларусь.
“Вялікае мастацтва артылерыі” на працягу 200 гадоў было вучэбным дапаможнікам для артылерыстаў усяго свету. Па ім вучыліся Ньютан і Напалеон. Паводле сцвярджэнняў заходніх гісторыкаў Пётр I у Кенігсберзе ў 1698 году “бомбардирское” майстэрства вывучаў на падставе нямецкага выдання гэтага трактата 1676 года. Выказаныя ў дадзеным творы ідэі апярэдзілі свой час і заклалі асновы сучаснага ракетабудавання. “Ні адна дзяржаўная ўстанова Беларусі не мае падобных экзэмпляраў кнігі, а аналагічныя выданні налічваюць 27 асобнікаў ва ўсім свеце. Яшчэ ў XIX стагоддзі яны сталі букіністычнай рэдкасцю, а ў XXI стагоддзі практычна зніклі з кніжных кірмашоў”, - гаворыцца ў афіцыйным лісце адміністрацыі Музея гісторыі Магілёва.
У 2009 годзе падобную кнігу Казіміра Семяновіча за 64 тысячы літаў набыў музей у Тракаі (прыблізна 15 тысяч еўра). У 2005 годзе экзэмпляр з адсутнасцю вялікай колькасці табліц і ілюстрацый за 10 тысяч даляраў перайшоў ва ўласнасць Мічыганскага універсітэта.
Кніга змяшчае 304 старонкі тэксту, а таксама 22 табліцы з 206 малюнкамі. Усе графічныя табліцы ў выданні выкананы Якубам ван Мэйрсом, а малюнкі падрыхтаваны самім Казімірам Семяновічам.
Людзі і арганізацыі, чые фінансавыя магчымасці дазваляюць дапамагчы выкупіць кнігу, могуць пералічыць грошы на дабрачынны рахунак музея:
УК "Музей гісторыі Магілёва"
212030 Магілёў, вул. Ленінская, 1А
УНП 790203960 Філія 700 МАУ ААТ "АСБ Беларусбанк"
МФО 153801536 р/р 3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71
У прызначэнні плацяжа трэба ўказаць: “на развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для выкупу кнігі Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”)”