У якіх валанцёрскіх летніках можна папрацаваць сёлета
21.06.2012 14:22
—
Новости Культуры
У якіх валанцёрскіх летніках можна папрацаваць сёлета

"Беларускі камітэт ICOMOS" прапануе вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета 2012. Тут прадстаўлены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб вырашыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты, ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца летам у горадзе. У любым выпадку вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу.
“Любча над Нёманам 2012”
Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.
Даты: безтэрміновы, на працягу ўсяго лета (тэлефануйце, папярэджвайце і проста на выходныя, або па працоўных днях, акрамя тэрміну 3-24 ліпеня)
Тып работ: Будаванне купала, кладка сцяны, падрыхтоўка цэглы, догляд за паркам, і шмат іншай працы!.
Умовы: Памяшканні, ложкі, коўдры, і кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: +375 29 838 76 51 Дыяна , http://lubcza.by/
Археалагічныя раскопкі ў Каменюках
Месца правядзення: вв. Белая і Камянюкі, Камянецкі раён.
Даты: 1-30.08 2012 г.
Тып работ: археалагічныя раскопкі (магчыма разведкі) помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Умовы: пражыванне ў памяшканнях.
Арганізатар: археолаг Ткачоў Алег
Кантакты: +375 29 143-67-90
“Гальшаны – 2012”
Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна.
Даты: 30.07–12.08.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол замка, прыборка старадаўніх могілак.
Арганізатар: ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”, МГА “Гісторыка”,
Кантакты: +375 29 896 97 85 (Валянціна), +375 29 746 11 85 (Наста), +375 29 557 11 24 (Цімох), http://icomos.by
“Крэўская вунія – 2012”
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 1.08–18.08.2011.
Тып работ: Археалагічныя раскопы - Прыборка тэрыторыі старых могілак - Збор вуснае гісторыі - Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фэстывалю - Фота- і мастацкія пленэры - Дасьледаваньне старажытнай забудовы (габрэйскі цэнтар, ДАКі, вясковая забудова) і вызначэньне шляхоў яе далейшага захаваньня.
Умовы пражывання: намёты, памяшканне.
Умовы ўдзелу: Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць анкету і адправіць на адрас kreuskizamak@gmail.com. Анкеты валанцёраў даступны на сайце www.kreuskizamak.by і на АРТ-СЯДЗІБЕ (Мінск, Куйбышава, 22)
Арганізатар: ДФ “Крэўскі замак”
Кантакты: kreuskizamak @ gmail.com, www.kreuskizamak.by
“Замкі Беларусі – 2012” Залессе
Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён.
Даты: 11.07-25.07.2012 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага.
Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях.
Умовы ўдзелу: абавязковы ўнёсак 200 000, падача заяўкі.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”.
Кантакты: +375 29 681 86 09, olga.khabibulina@gmail.com
“Замкі Беларусі – 2012” Ружаны
Месца правядзення: м. Ружаны, Пружанскі раён.
Даты: 16.07-28.07.2012
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі замка.
Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях.
Умовы удзелу: абавязковы ўнёсак 150000, падача заяўкі.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: +37529 779 28 83, hanna.baradzina@gmail.com
Археалагічныя раскопкі ля Бялынічаў
Месца правядзення: м. Бялынічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць.
Даты: 01.07-18.07.2012
Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніку эпохі мезаліта (8-5 ст. да н. э.).
Арганізатар: археолаг Вашанаў Аляксандр Мікалаевіч
Кантакты: +375 29 276 94 23
Археалагічныя раскопкі ў Мядзельскім раёне
Месца правядзення: в. Мілты, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Даты: 01.08-21.08.2012
Тып работ: курганнага могільніка Х–ХІ стст.
Арганізатар: Плавінскі Мікалай Аляксандравіч (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)
Кантакты: +375 29 679 36 67
Усялюб 2012
Месца правядзення: в. Усялюб, Навагрудскі раён.
Даты: 16.07-29.07.2012
Тып работ: аднаўленне капліцы Оруркаў і інфентарызацыя гістарычных могілак.
Арганізатар: МГА “Гісторыка”
Кантакты: +375 29 504 31 14 (Таша), http://my-historica.org/
Крэва Турстычны
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 20.08-26.08.2012
Тып работ: распрацоўка турыстычных (роварных) маршрутаў рэгіёна.
Арганізатар: МГА “Гісторыка”
Кантакты: +375 29 504 31 14 (Таша), http://my-historica.org/
Археалагічныя раскопкі на гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры
Месца правядзення: в. Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Даты: 6–26.07 2012 г
Тып работ: Комплексная археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па раскопках археалагічнага комплекса: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, курганны могільнік, селішча ¾ І тыс. н.э.
Умовы пражывання: намётавы лагер у сасновым бару, возера Медзазол у 3 км ад лагера, ежу гатуем на вогнішчы, крама ў 5 км у в. Несцяроўшчына.
Арганізатары і кантакты: Андрэй Вячаслававіч Вайцяховіч, маб.т. +375 29 578 23 75, Зоя Анатольеўна Харытановіч, маб.т. +375 29 670 63 80, zoya.arch@gmail.com
Архіўныя працы
ГА “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” шукае валанцёраў для пошуку дакументаў у мінскіх архівах з мэтай распрацоўкі навукова-метадычных прапаноў па архітэктурных помніках Беларусі.
Тэл. + 375 29 111 73 32,
e-mail: antonastapovicz1@gmail.com