Лонданскія беларусы атрымалі "Статут ВКЛ" яшчэ 28 год назад
08.06.2012 20:42
—
Новости Культуры
Лонданскія беларусы атрымалі “Статут ВКЛ” яшчэ 28 год назад
7 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя першага асобніка “Трэцяга Статута ВКЛ”, які пасля доўгіх дзесяцігоддзяў вярнуўся на радзіму. Тым часам, ужо амаль 30 год іншы асобнік “Статута ВКЛ 1588” знаходзіцца ў калекцыі лонданскіх беларусаў. Карэспандэнт TUT.BY адведаў легендарную Беларускую бібліятэку і музей імя Ф. Скарыны і пагартаў нацыянальную рэліквію.
Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане – гонар не толькі беларускай эміграцыі, але і ўсёй беларускай нацыі. У яе калекцыі, збор якой пасля вайны распачаў рэктар Беларускай каталiцкай мiсii ў Англіі айцец Часлаў Сіповіч, сёння больш за 30 тысяч кніг, рэдкіх рукапісаў, карт і дакументаў. Адно з цэнтральных месцаў у калекцыі займае “Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага”.
“Гэта трэцяя, найбольш дасканалая, рэдакцыя “Статута ВКЛ”, якая датуецца 1588 годам, - распавядае карэспандэнту TUT.BY нязменны кіраўнік “Скарынаўкі” і захавальнік беларускай спадчыны айцец Аляксандр Надсан. – Вядома, што гэты “Трэці Статут ВКЛ” выдавалі ў віленскай друкарні братоў Мамонічаў тройчы: уласна ў 1588 годзе і двойчы ў 1594. Наш асобнік няпоўны, пашкоджаны, у ім няма першых старонак. Аднак паводле мовы я вызначыў, што ён належыць якраз да аднаго з перавыданняў 1594 года”.
Па словах айца Аляксандра, калісьці гэта выданне належала вядомаму віцебскаму этнографу Аляксею Сапунову, аб чым сведчыць ягоная асабістая пячатка на старонках рарытэта. У “Скарынаўку” ж выданне перадаў адзін з беларускіх эмігрантаў у ЗША. “Адмыслова для гэтага я ў 1974 годзе нават лятаў у Нью-Ёрк”, - прыгадвае кіраўнік бібліятэкі.
Ён распавядае, што з просьбай паглядзець на артэфакты эпохі ВКЛ у Беларускую бібліятэку звярталіся нават з літоўскай амбасады ў Лондане. “Асабліва маладзёны былі вельмі здзіўленыя, калі я паказаў ім арыгінал “Статута” на старабеларускай мове. Ім жа з пялюшак распавядаюць, што ён пісаны па-літоўску. Прапанаваў пачытаць. “Не, - кажуць, - мова змянілася”. “А я ж, беларус, магу чытаць, - адказваю, - і разумею нават” – смяецца Надсан.
Навіну аб вяртанні на Беларусь першага асобніка Статута ВКЛ айцец Аляксандр сустракае задаволеным “Дзякуй Богу!” “Нарэшце, нашы скарбы, раскіданыя па ўсім свеце, вяртаюцца дамоў. Туды, дзе ім трэба знаходзіцца. Трэба быць удзячным людзям, якія дапамаглі выкупіць гэтую рэліквію”.
“Трэці Статут ВКЛ” – гэта толькі адна перліна з “вялікалітоўскай” калекцыі “Скарынаўкі”. Тут можна ўбачыць фрагменты “Бібліі”, выдадзенай усходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам у 1518-1519 гадах, татарскі "Аль-Кітаб", пісаны па-беларуску арабскімі літарамі ў 16 стагоддзі, больш за 100 унікальных карт і шмат што яшчэ. Многіх з гэтых рэліквій, карпатліва сабраных па ўсім свеце, няма ў Беларусі.
“Мы збіралі на эміграцыі ўсё, што было магчыма, каб захаваць нашу багацейшую гісторыю і культуру”, - кажа айцец Аляксандр Надсан. Тым часам, ад моманту афіцыйнага адкрыцця ў 1971 годзе Беларускую бібліятэку і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане наведалі некалькі тысяч беларусаў і замежнікаў - усе хто цікавіцца Беларуссю і яе шматвяковай спадчынай.
Фота і відэа - аўтара.