У Гродне пакажуць спектакль па матывах паэмы Міколы Гусоўскага
07.06.2012 11:41
—
Новости Культуры
У Гродне пакажуць спектакль па матывах паэмы Міколы Гусоўскага

Фота: minsk-old-new.com
Спектакль пастаўлены па матывах паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". Як інфармуе БЕЛТА, у спектаклі паказваюцца падзеі, якія адбываліся на беларускай зямлі ў эпоху Адраджэння. На сцэне можна будзе пабачыць такіх знакавых для гісторыі асобаў, як вялікага князя Літоўскага Вітаўта, каралеву Рэчы Паспалітай Бону Сфорцу. Асобныя радкі з тэксту паэмы пераплятаюцца з беларускімі народнымі песнямі.
Пастаноўку спектакля ажыццявіў Алег Жугжда.