У Гродне знойдзены надмагільны камень польскага лекара
04.06.2012 15:49
—
Новости Культуры
У Гродне знойдзены надмагільны камень польскага лекара
Надмагільны камень польскага лекара Вацлава Сівіньскага знойдзены гарадзенскім гісторыкам Андрэем Ціхаміравым каля гарадзенскай сінагогі.

Знаходку каментуе Андрэй Ціхаміраў ў сваім фейсбуку:
– Аказалася, што гэта хутчэй за ўсё надмагілле вайсковага лекара Вацлава Сівіньскага, які ў 1923 г. служыў у 66 Кашубскім палку пехоты, а ў 1929 г. (у год сваёй смерці) быў лекарам у Цэнтральнай школе падафіцэраў Корпусу аховы памежжа ў Асоўцы.
Пра камень і месца знаходкі распавядае Андрэй Чарнякевіч, адзін з аўтараў кнігі “Біяграфія гарадзенскіх вуліц”:
– У сінагозе пасля вайны знаходзіліся майстэрня па вырабу і рамонту надмагільных камянёў. Хутчэй за ўсё знойдзены камень туды прывезлі, а потым забылі ўсталяваць па-новай. Гэта версія падаецца мне найбольш верагоднай, таму што бліжэйшыя хрысціянскія могілкі вельмі далёка.
Бліжэйшыя жыдоўскія могілкі знаходзяцца ад гэтага месца ў 300-500 метрах, на месцы сучаснай паркоўкі па вуліцы Вялікай Траецкай, і там некалькі год таму гарадзенскія гісторыкі знайшлі адзіны надмагільны камень на жыдоўскай мове.

Фота Андрэя Ціхамірава