Арбеніна: "Мне вельмі прыемна, што на маёй радзіме магчымы Рок-н-рол"
03.06.2012 10:34
—
Новости Культуры
Арбеніна: "Мне вельмі прыемна, што на маёй радзіме магчымы Рок-н-рол"
Надвор'е ў другі дзень лета падвяло. Людзей на Баравой сабралася мала. Увесь дзень з перапынкамі ліў дождж, а часам нават залева з моцным ветрам. Толькі бліжэй да вечара з’явілася сонца. На хэдлайнераў народ падцягнуўся, але гэта непараўнальна з той колькасцю людзей, што была ў мінулыя гады. Але тыя, хто не спужаўся холаду, не пашкадавалі, а было вельмі халодна, каля 10 градусаў!

У бліжэйшых крамах і запраўках забаранілі прадаваць алкаголь

.
Каўчсёрфер — прыехаў на фэст з Венесуэлы.
Каўчсёрфер — прыехаў на фэст з Венесуэлы.

А гэта называецца намётавае мястэчка!

Паколькі надвор'е падвяло, народ саграваўся актыўнымі гульнямі.

На фэсце выступілі беларускія гурты "Yellow Brick Road", "Prosspekt", "Тok Rukoo", "Open Space", "Tesaurus", "SUN ROAD-21", "Naka", "У нескладовае", "Лермонт".

Гурт "Naka", які фігураваў у беларускіх "чорных спісах" забароненых гуртоў.

Лідар гурта — Наста Шпакоўская


Некаторыя нават не дайшлі да сцэны. Кажуць, што за распіццё назбіралі не адзін аўтобус.

Гурт "Горад 312"

Дыяна Арбеніна. Прызналася, што ў Беларусі ёй добра спіцца, у добрым сэнсе гэтага слова :)
"Мне вельмі прыемна, што на маёй радзіме ўсё ж магчымы Рок-н-рол. Паверце, калі мы казалі, што едзем у Беларусь у Мінск граць на рок фестываль, усе вельмі здзіўляліся і казалі, а што ў іх такое можа быць?", — за каго галасавала Арбеніна на выбарах, каго з беларускіх музыкаў ведае, ці чула пра "чорныя спісы" і шмат іншага, неўзабаве на Еўрарадыё.


Бліжэй да вечара на заходзе з'явілася сонца і скончыўся дождж.

Пачалі падцягвацца людзі


Дыяна Арбеніна — "Начныя снайперы"


Дыяна адразу паскардзілася, што паміж сцэнай і людзьмі вялікая адлегласць. "Але я буду з гэтым неяк спраўляцца", - сказала яна і доўга чакаць не заставіла.

Хэдлайнераў сагравалі вось такім чынам.


