У Гродзенскага тэатра лялек новы дырэктар
31.05.2012 14:52
—
Новости Культуры
У Гродзенскага тэатра лялек новы дырэктар
На пасаду прызначаная Валянціна Цыганец, якая дагэтуль узначальвала Гродзенскі гарадскі метадычны цэнтр народнай творчасці.
Новая дырэктарка Тэатра лялек нарадзілася ў Наваградскім раёне, жыла на Лідчыне.
З адзнакай скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці “музыкант (акардэон, домра), дырыжор народнага аркестра”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыялізацыя – менеджмэнт сацыяльнай і культурнай сферы).
У 2010 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па гісторыі ў ГрДзУ імя Янкі Купалы. Уваходзіць у Саюз майстроў Беларусі.
Аляксандр Ігнаценка, які ўзначальваў Гродзенскі абласны тэатр лялек трынаццаць з паловай гадоў, напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні 5 сакавіка гэтага году. Звальненне дырэктара адбылося неўзабаве пасля напісання калектыўнага ліста да міністра культуры, падпісанты якога прасілі звярнуць пільную ўвагу на правядзенне ў будынку тэатра рэстаўрацыйных работ, якія пагражаюць знішчэннем адметнасцяў помніка архітэктуры, і сустрэчы актораў і кіраўніцтва тэатра з старшынём Гродзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам.
Пасля абавязкі дырэктара тэатра выконвала намесніца дырэктара па працы з гледачамі Марыя Антонаўна Шабашова.