Запрашае Краiна Чыталiя
У акцыi Цэнтралiзаванай сiстэмы дзiцячых бiблiятэк Мiнска з кожным годам прымае ўдзел усё больш маленькiх гараджан i iх бацькоў.
I ў гэтым годзе акцыя «Чытай, сталiца!» абяцае быць пазнавальнай i забаўляльнай адначасова, бо прысвечана яна Мiжнароднаму дню абароны дзяцей. Цiкавую праграму прадставяць супрацоўнiкi васямнаццацi сталiчных дзiцячых бiблiятэк. Пройдзе выхаваўчая акцыя ў першы дзень лета ў Цэнтральным дзiцячым парку iмя Горкага з 12.00 да 16.00.
— У праграме мерапрыемства — флэш-моб, блiц-турнiр, шмат гульняў, забаўляльных вiктарын, конкурсаў, нават вандроўкi па старонках лiтаратурных твораў. Пераможцаў, дарэчы, чакаюць прызы. Дзяцей абавязкова зацiкавяць лiтаратурная рулетка, пазнавальная праграма-гульня «Матыльковыя забавы». Iм таксама прапануюць скласцi лiтаратурны пазл «Радкi з сэнсам» па вершах Рэнаты Мухi i паглядзець бiблiятэчную анiмацыю «Па кнiжных сцяжынках лета», — расказала загадчыца аддзела маркетынгу ДУ «Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк Мiнска» Марына Панарад.