«Нясвiжскi фэст»

Источник материала:  

Культурная сталіца Беларусі дэманструе творчы патэнцыял

26 мая ў Нясвіжы, які сёлета носіць пачэсны статус культурнай сталіцы Беларусі, пройдзе абласное свята «Нясвiжскi фэст». Стаць яго ўдзельнікамі запрошаны аматарскія калектывы інструментальнага, фальклорнага жанраў, майстры народнай творчасці. У Нясвіж збяруцца каля 800 прыхільнікаў народнай творчасці з розных раёнаў Міншчыны, з Брэсцкай вобласці, а таксама прафесійныя калектывы з Гродна і Мінска.

У ходзе «Нясвiжскага фэста» адбудуцца адразу тры абласныя святы: конкурс «Саламяныя дзівосы» з удзелам больш за 100 майстроў саломапляцення, фестывалі народнай музыкі «Грай, гармонік!» і «Фальклорная талака», у якіх свае таленты прадэманструюць 30 ансамбляў народнай музыкі, 11 фальклорных калектываў, 20 індывідуальных выканаўцаў на народных інструментах і 11 прыпевачнікаў з усіх раёнаў Міншчыны.

Жыхароў і гасцей Нясвіжа запросіць выстаўка-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая будзе працаваць з ранку да вечара. Да Ратушнай плошчы пройдзе святочнае шэсце калектываў — удзельнікаў фестывалю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў прадставіць экспазіцыю гармонікаў з калекцыі свайго музея. На некалькіх канцэртных пляцоўках горада выступяць самадзейныя і прафесійныя артысты.

←Смогут ли Litesound пробиться в финал европейского конкурса - узнаем совсем скоро в прямой трансляции из Баку.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика