Vinsent прэзентаваў кліп на песню-саўндтрэк да фільму «Вышэй за неба»

Источник материала:  
18.05.2012 12:40 — Новости Культуры

Vinsent прэзентуе для шырокай аўдыторыі ў інтэрнэце кліп на новую песню «Ні кроку назад, што была прэзентаваная 9 мая на вялікім канцэрце ў Мінску.

Песня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Падчас працы над стужкай аўтары «Вышэй за неба» прапанавалі Vinsent'у, які зняўся ў фільме ў адной з роляў, на гэтую песню зняць кліп. «Ні кроку назад» стала адной з галоўных музычных вынаходак першага беларускага незалежнага кіно пра сучасную беларускую моладзь.

Андрэй Курэйчык, мастацкі кіраўнік фільму, адзначыў, што песня эмацыйна перадае ўсё тое, што было закладзена ў наш праект, таму яшчэ да сканчэння працы над песняю і фільмам з рэжысерам Дзмітрыем Марыніным, аператарамі Аляксеем Карнеявым і Арцёмам Якімавым был падрыхтаваны макет кліпу.

Хочацца адзначыць, што кліп здымаўся ў старой закінутай мінскай школе нумар 25, дзе калісьці вучыўся аўтар «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. Для кліпу былі падрыхтаваныя адмысловыя дэкарацыі, а працу ажыццяўляла здымачная група фільму. Песьня ужо атрымала шматлікія водгукі музычных крытыкаў і журналістаў, а таксама простых гледачоў.



←Мемориальный комплекс "Брестская крепость-герой" - лидер среди музеев Беларуси по числу посещений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика