У чэрвені пройдуць XX Гарэцкія чытанні
17.05.2012 13:28
—
Новости Культуры
У чэрвені пройдуць XX Гарэцкія чытанні
14 чэрвеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 13) пройдуць ХХ Міжнародныя Гарэцкія чытанні. Тэма канферэнцыі – жыцце і творчасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.
Гарэцкія чытанні – традыцыйна яскравая культурна-навуковая падзея для ўсіх аматараў беларускай літаратуры. На ей штогод выступаюць з дакладамі філолагі, гісторыкі, культуролагі, іншыя даследчыкі жыцця і творчасці роду Гарэцкіх. А распачынаюць канферэнцыю прывітальным словам сучасныя знакамітыя пісьменнікі. У гэтым годзе чакаецца ўдзел літаратараў і навукоўцаў таксама з Літвы і Расіі.
Максім Гарэцкі (1893-1938 гг.) – вядомы беларускі пісьменнік, фактычна, пачынальнік твораў маральна-этычнай праблематыкі і адзін з пачынальнікаў эпічнага жанру ў беларускай літаратуры. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі і БССР. Арыштаваны і расстраляны па прысудзе “тройкі” НКУС. Аўтар незавершанай эпапеі “Камароўская хроніка”, рамана “Віленскія камунары”, аповесцяў “Ціхая плынь” і “Дзве душы”.
Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988 гг.) – вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага. Ен распрацаваў асновы палеапатамалогіі - навукі пра рэкі мінулага, апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі і археалогіі.У яго гонар названы 13 відаў выкапнёвых раслін і жывёл.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Рабочыя мовы – беларуская і руская.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі адбыдзецца ў 9.00, урачыстае адкрыцце – у 10.00.
Даведкі па тэл. (017) 334-56-21, 334-86-22 ці праз электронную пошту bellitmuseum@tut.by.