Удзельнікі Канскага фестывалю выйдуць да гледачоў пад песню Касі Камоцкай
15.05.2012 18:53
—
Новости Культуры
Удзельнікі Канскага фестывалю выйдуць да гледачоў пад песню Касі Камоцкай
Стваральнікі стужкі “У тумане” хочуць прайсці па чырвонай дывановай дарожцы пад песню “Мой паляўнічы” з “Народнага альбома” (тэкст напісаў Міхал Анемпадыстаў).
Фота — kinobizon.ru |
За дазволам на гэта яны звярнуліся да выканаўцы песні Касі Камоцкай.
“Справа ў тым, што ў іх у фільме ўвогуле няма музыкі, ― распавядае Еўрарадыё Кася Камоцкая. ― Я ўчора размаўляла… Бо мяне таксама зацікавіла, пры чым тут я. А ў іх вельмі класны гукарэжысёр, ён беларус. І я кажу: “Дык што, няма музыкі ў вас?” ― “Няма, кажуць, у нас толькі птушыныя спевы”.