Выходзіць "Вялікі слоўнік беларускай мовы" на 223 тысячы словаў

Источник материала:  
15.05.2012 11:52 — Новости Культуры

Выходзіць "Вялікі слоўнік беларускай мовы" на 223 тысячы словаў

Наша Ніва
Выходзіць "Вялікі слоўнік беларускай мовы" на 223 тысячы словаў
Хведар Піскуноў
Выдавецтва "Тэхналогія" выпускае "Вялікі слоўнік беларускай мовы" аўтарства Хведара Піскунова.

Паводле аўтара, у яго трапіла лексіка апошніх дзесяццігоддзяў, а таксама словы з былых часоў, якія раней не ўваходзілі ў слоўнікі.
"Я патраціў на стварэнне слоўніка 12 год, а па факце — палову жыцця. — кажа ўкладальнік. — Гэта, можна сказаць, два слоўнікі адначасова — звычайны і граматычны - у яго ўваходзіць болей за трыста табліц з акцэнтнымі і словазамяняльнымі парадыгмамі.

Насамрэч, тут можна знайсці словы, якія па ідэйных прычынах не траплялі ў іншыя слоўнікі: я апрацоўваў лексіку літаратуры 20-х, 30-х гадоў, шмат святарскай лексікі.

У слоўніку каля 223 000 словаў, але тут для мяне важная не колькасць, а спроба зламаць стэрэатып „калі такога слова няма ў слоўніку, значыцца яго не існуе“.

Рэч у тым, што гэтым заганным правілам карыстаецца абсалютная большасць рэдактараў. А гэта вялікая шкода для мовы".

Як піша аўтар у прадмове, у рэестр выдання ўключаныя словы, ужываныя ў беларускамоўнай прэсе, творах мастацкай, навукова-папулярнай, навучальна-адукацыйнай і рэлігійнай літаратуры XX–XXI стагоддзяў. Пад увагу былі прыняты больш за 2300 літаратурных крыніц, апрацаваных метадамі камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій.

Хведар Піскуноў — даследчык мовы. Cкончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Стваральнік лінгвістычнай часткі праграмы праверкі беларускай арфаграфіі "Літара" (2004), электроннага слоўніка беларускай мовы "Парадыгма" (2009).

У слоўнік уключаныя ўзорныя табліцы скланення назоўнікаў і прыметнікаў (больш за 130 тыпаў) і спражэння дзеясловаў (больш за 140 тыпаў) і спісы афіцыйных назваў дзяржаў свету, назваў населеных пунктаў Беларусі, дзе ёсць паштовыя аддзяленні, і геаграфічных назваў свету.

Наклад слоўніка зусім сціплы — надрукавана дваццаць экземпляраў, на гэтым тыдні з’явяцца яшчэ дзвесце.

У рэдакцыйную раду ўвайшлі многія вядомыя беларускія творцы, сярод якіх Ніл Гілевіч. Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў.

Мовазнаўца Сяргей Запрудскі станоўча адгукаецца пра новы слоўнік: "Атрымаўся вельмі варты слоўнік, што важна, ён ствараўся пры дапамозе базы, а не картатэкі. Магу дакладна сказаць, што "Вялікі слоўнік беларускай мовы" стварае сапраўдную альтэрнатыву афіцыйным слоўнікам".

Такім чынам, сёлета беларуская культура займела два вялікія слоўнікі. Літаральна месяц таму выйшаў з друку акадэмічны "Слоўнік беларускай мовы".
916-старонкавы том уклаў калектыў супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі на аснове "Слоўніка беларускай мовы" 1987 г. пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы. У новым акадэмічным слоўніку 150 тыс. словаў. Такіх карысных дапаўненняў, як табліцы спражэнняў, слоўнік не мае.

Хведар Піскуноў, фактычна, адзін зрабіў працу, параўнальную з высілкамі цэлага інстытута.
←Кукольные театры отреагировали на интерес взрослой публики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика