На Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі

Источник материала:  
12.05.2012 10:18 — Новости Культуры

На Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі


Традыцыйна на Міжнародным Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі, арганізатарамі якога з’яўляюца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і кінастудыя “Беларусьфільм”, паведамляе прэс-служба Минкульта.

Мэта прадстаўлення Нацыянальнага павільёна – дэманстрацыя дасягненняў і напрацовак айчыннага кінематографа, пашырэнне супрацоўніцтва беларускіх кінематаграфістаў з еўрапейскімі кінапрадзюсарамі, наладжванне кантактаў у галіне кінематаграфіі, дасягненне дамоўленасцяў па рэалізацыі сумесных кінапраектаў.

Праведзена маштабная работа па падрыхтоўцы павільёна, які зможа прадставіць нашу краіну на высокім узроўні, падкрэсліўшы прывабнасць і імідж Беларусі, адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, што з 16 па 27 мая 2012 года ў Францыі пройдзе 65-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, у конкурсную праграму якога ўпершыню ўвайшоў фільм “У тумане” сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” з кінакампаніямі еўрапейскіх краін, зняты паводле аднайменнага твору класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.

Над стварэннем карціны працаваў вядомы рэжысёр, уражэнец Баранавіч Сяргей Лазніца. Галоўную ролю ў фільме выканаў таленавіты беларускі акцёр, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Свірскі. Гукарэжысёр кінастужкі – вядомы беларускі спецыяліст Уладзімір Галаўніцкі. Дзеянне фільма адбываецца ў акупіраванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе – у перыяд, які рэжысёр Сяргей Лазніца лічыць адным з самых складаных у айчыннай гісторыі.

Паказ фільма “У тумане” ў рамках асноўнай конкурснай праграмы фестывалю адбудзецца 25 мая.
←Альтист из Норвегии стал победителем классического "Евровидения-2012"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика