"Дарогамі Адама Міцкевіча" праедуць шведскія і беларускія літаратары
11.05.2012 13:21
—
Новости Культуры
“Дарогамі Адама Міцкевіча” праедуць шведскія і беларускія літаратары
Сумеснае літаратурнае падарожжа шведскіх і беларускіх літаратараў па Брэстчыне, якое ладзіць штогод спадарыня Марыя Сёдэрберг з дапамогай Шведскага інстытута і пасольства Швецыі ў Беларусі, адбудзецца сёлета ў сярэдзіне мая і будзе прысвечанае Адаму Міцкевічу. Літаратурныя імпрэзы пройдуць з удзелам шведскіх пісьменнікаў Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Кайсы Эберг Ліндстэн. Беларусь прадставяць сябры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, літаратары Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Ірына Багдановіч, Аксана Спрынчан. Падрабязнасці паведамляе прэсавая служба СБП.
Праграма выступаў:
17 мая, г. Бяроза
11.00-13.00
Зала рэстарана “Бяроза”
Семінар па творчасці Адама Міцкевіча правядзе Ірына Багдановіч.
18.00-20.00
Бярозаўская гарадская бібліятэка
Вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Алеся Разанава, Святланы Алексіевіч і Ірыны Багдановіч. Вядоўца — паэтка Аксана Спрынчан.
18 мая, Брэст
16.00-17.00
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва (вул. Куйбышава, 32)
Сустрэча шведскіх літаратараў Сары Лундберг і Кайсы Эберг Ліндстэн з маладымі чытачамі.
16.00-17.00
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (бульвар Касманаўтаў, 48)
Літаратурны семінар “Формула творчасці: час і слова” з удзелам Алеся Разанава і Святланы Алексіевіч. Мадэратар — Генадзь Праневіч.
18.00-18.45
Конкурс юнацкай паэзіі.
19.00-20.30
Вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Алеся Разанава, Святланы Алексіевіч і Ірыны Багдановіч. Вядоўца — Аксана Спрынчан.
У рамках падарожжа 20 мая а 16-й таксама пройдзе літаратурны вечар у Кракаве (Польшча) па адрасе: Nordic House, ul. Sw. Anny 5. У імпрэзе возьмуць удзел шведскія пісьменнікі, а таксама польскі паэт, літаратурны крытык і празаік Адам Загаеўскі і беларускія паэты Алесь Разанаў і Марыя Мартысевіч. Вядоўца — Ежы Ільг.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Арганізатарамі імпрэзаў выступілі Шведскі інстытут, Дзяржаўная рада культуры Швецыі, Шведскі саюз “За грамадства без наркотыкаў”, Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Камісія па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага пры падтрымцы Культурна-творчага грамадскага аб’яднання “Калегіюм”.