GUDA і Дзмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай юраўскай песні
06.05.2012 15:54
—
Новости Культуры
GUDA і Дзмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай юраўскай песні
Сення, 6 мая, Юр’я – старажытнае вясновае свята ў гонар Сонца, на якое прасілі ўрадлівасці зямлі ў надыйшоўшым годзе. Падчас абрадавага юраўскага абыходу маладога жыта (руні) у часе гульняў моладзі пры жытнім полі выконваліся песні – магічныя заклінанні, ў якіх прасілі Юр’ю ўзяць ключы, адамкнуць зямлю і выпусціць расу.
Па апісаннях этнографа П. Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. у часе абраду выбіралі дзяўчыну і апраналі яе ў белае адзенне. Дзяўчыну садзілі на белага каня, прывязанага да слупа. Вакол іх дзяўчаты ў вянках вадзілі карагод (часам і па засеянай ніве) і спявалі песьні.