Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
04.05.2012 10:49
—
Новости Культуры
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь — місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Доўгі час Наста Някрасава марыла пра сустрэчу з гэтым чалавекам. Яна чула, што ён, як пустэльнік, пасяліўся дзесьці на хутары, жыве ў адзіноце, усё гэтак жа адданы сваёй справе: рэстаўруе музычныя інструменты, грае на іх пасярод паляны і час ад часу прымае сваіх вучняў. Якім жа было яе здзіўленне, калі "Будзьма" арганізавала доўгачаканую сустрэчу з гуру беларускай культуры, з Алесем Ласём — музыкам, які грае на неймавернай колькасці інструментаў, рэстаўратарам, мастаком, даследчыкам беларускай народнай музыкі.
Іх гутарка доўжылася бясконца: у нейкі момант дыктафон зламаўся, не вытрымаўшы канцэнтрацыі вузкаспецыялізаваных музычных тэрмінаў, а Наста і Алесь усё абмяркоўвалі розныя тэхнікі ігры на цымбалах. Без сумневу, гэта самыя захопленыя людзі праекту "Захапленні"!
Самыя цікавыя моманты сустрэчы Насты і Алеся – у нашым відэаматэрыяле.