У галерэі "Ў" пройдзе выставачна-адукацыйны праект Artes liberales
03.05.2012 20:01
—
Новости Культуры
У галерэі "Ў" пройдзе выставачна-адукацыйны праект Artes liberales
Ад 3 да 25 траўня ў галерэі "Ў" пройдзе ўнікальны выставачна-адукацыйны праект Artes liberales.
Artes liberales ("вольныя мастацтвы") – так у антычным свеце называлі сукупнасць ведаў, якія павінен быў засвоіць свабодны грамадзянін. У эпоху сярэднявечча "вольныя мастацтвы", якія падзяляліся на "мастацтвы слова" – Trivium (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і "мастацтвы лічбы" – Quadrivium (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка), разглядаліся як непарушная аснова ўніверсітэцкай адукацыі. Пры тым пад "мастацтвам" (ars) разумелася хутчэй не мастацкае майстэрства, а "практычная навука" – спосаб спасціжэння свету, заснаваны на развітым лагічным мысленні і сістэмна арганізаваных ведах, а тэрмін artista адносіўся ў першую чаргу да студэнта, якія вывучаў "вольныя мастацтвы".
Сёння тэрмінам вольныя мастацтвы зазвычай пазначаецца ўвесь комплекс гуманітарных дысцыплін, аднак у сучаснай сацыякультурнай сітуацыі (адной з характэрных прыкметаў якой ёсць заняпад класічнай універсітэцкай адукацыі і ўласцівых ёй каштоўнасцяў) прастора і магчымасці для вывучэння "вольных мастацтваў" імкліва звужаюцца. Логіка і ідэалогія "свабоднага рынку" дыктуе прагматычны выбар на карысць вузкіх спецыялізацый – з магчымасцю найхутчэйшай канвертацыі сімвалічнага адукацыйнага капіталу ў рэальны капітал. У такіх умовах выбар на карысць гуманітарнай адукацыі і вывучэння "вольных мастацтваў" як першага і неабходнага для станаўлення аўтаномнай і свабоднай асобы ўзроўню ўніверсітэцкай адукацыі ўспрымаецца як выклік, як сімвалічны пратэст – супраць дыктатуры рынку, "глухасці спецыялізацый" і засілля тэхнакратычнага мыслення, а яшчэ – як праява эканамічна неабгрунтаваных "паводзінаў" на карысць бескарыслівай любові да мастацтва...
Але ці маем мы права сцвярджаць, што непарыўная (як гэта падавалася цягам доўгіх стагоддзяў) повязь паміж словам і вобразам, паміж мастацтвам і гуманітарнымі навукамі, паміж навуковым спазнаннем і мастацкімі спосабамі спасціжэння свету, – карацей, усё тое, на чым грунтавалася класічная ўніверсітэцкая адукацыя і што забяспечвала шырыню поглядаў і глыбіню мыслення, – страчаная назаўжды? І ці так гэта насамрэч? Каму і якім чынам вывучэнне "вольных мастацтваў" можа прынесці карысць? Якім чынам звязаныя каштоўнасныя прыярытэты "грамадства ведаў" і эканамічная эфектыўнасць "крэатыўных індустрый" з культурнай традыцыяй і гуманітарным мысленнем? Якімі ёсць наступствы збліжэння класічнай гуманітарнай адукацыі і дыгітальнай культуры? Што адрознівае "вольныя мастацтвы" ад "інтэлектуальнага супермаркета", які прапануе нам тэлебачанне і Інтэрнэт? Якую ролю грае гуманітарная оптыка ў даследаванні разнастайных сацыяльных і культурных феноменаў? І нарэшце – чым можа дапамагчы мастацтва ў візуалізацыі і артыкуляцыі сацыяльна значных праблем? На гэтыя ды іншыя пытанні мы паспрабуем адказаць у межах нашага праекта.
Такім чынам, Artes liberales – гэта мастацкі і адукацыйны эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне "карысці" гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння вольных мастацтваў у сучаснай сацыякультурнай і эканамічнай сітуацыі.
Artes liberales – гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных моладдзю, якая вывучае "вольныя мастацтвы" і імкнецца ў мастацкай і медыяльнай форме прапанаваць уласную інтэрпрэтацыю разнастайных падзеяў і феноменаў навакольнай рэчаіснасці.
Artes liberales – гэта цыкл адкрытых і захапляльных лекцый, майстар-класаў, дыскусій і круглых сталоў з удзелам найлепшых прафесараў і лектараў Беларусі і Еўропы; пры гэтым праграма акадэмічных мерапрыемстваў праекта ахоплівае ўсю гуманітарную прастору: ад тэорыі і гісторыі візуальных мастацтваў, гендарнай праблематыкі, арт-крытыкі і медыятэорыі да рэлігіі, культурнай спадчыны і філасофіі.
Фактычна прастора галерэі "Ў" (прастора Ў-топіі і гетэратопіі адначасова) на тры тыдні ператворыцца ў пляцоўку "адкрытага ўніверсітэта" – даступнага для ўсіх і кожнага. Знаёмства з традыцыямі і найноўшымі тэндэнцыямі ў галіне разнастайных сацыягуманітарных дысцыплін прапануецца здзейсніць праз сінтэз інтэлектуальных практык і творчых праектаў.
Усе імпрэзы будуць суправаджацца цэлым шэрагам экспазіцый арт-аб’ектаў, праграмай відэафільмаў, анімацыйных прац, а таксама ды-джэйскімі і ві-джэйскімі праграмамі.

Альміра Усманава, дырэктар праекта |
Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар галерэi "Ў" |
3 траўня (чацвер)
19.00 Афіцыйнае адкрыццѐ выставачна-адукацыйнага праекта
20.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы "Foundamental Network"
4 траўня (пятніца)
18.00 Прэзентацыя адукацыйнага праекта "Арт-крытыка?". Сесія №1: Аляксандр Камароў "Аrtistic writing"
5 траўня (субота)
15.00 "Кінематограф і гісторыя (памяць пра Перамогу ў савецкіх фільмах)". Дакладчык Андрэй Горных
17.00 Кінематаграфічная Вільня (фотавыстава і прэзентацыя мапы). Аўтар Аляксандра Ігнатовіч
18.00 Прэзентацыя часопіса "Топас". Дыскусія "Псіхааналіз паміж індывідуальнымі траўмамі і сацыяльнымі сімптомамі". Удзельнікі: А. Горных, В. Рубанік, Л. Міхеева, Г. Русецкая, В. Орышава
6 траўня (нядзеля)
17.00 Прэзентацыі студэнцкіх прац "Snuff Movie" (Валерыя Глухава) і "Новая нецярпімасць і квір-кінематограф: па той бок мяжы" (Аляксандра Ігнатовіч)
19.00 Фестываль відэа і анімацыі "UNTITLED"
7 траўня (панядзелак)
17.00 Прэзентацыя кніг: Брэскі Алег, Адвілоніене Жывіле. "Локальность. К нормативным основаниям социального места и порядка" і Брэская, В., Сувейкэ, С. "Индивид и корпорация в публичном пространстве"
19.00 Адкрытая лекцыя "Час штодзѐннасці ў графічным дызайне 70-80-ых гг. у Беларусі". Дакладчык Ала Пігальская
8 траўня (аўторак)
17.00 Экскуріся па фота-выставе. Удзельнікі:Святлана Паляшчук, Андрэй Лянкевіч
19.00 Прэзентацыя праекта Андрэя Лянкевіча "Бывай, Радзіма". Мадэратар Альміра Усманава
9 траўня (серада)
17.00 Праблемная лекцыя з музычнымі спецэфектамі "Тры хвалі белкульту: жыцьцѐ пасьля нацыі". Дакладчык Максім Жбанкоў
10 траўня (чацвер)
15.00 Дыскусія "Сучаснае мастацтва/Перфарматыўныя практыкі"
19.00 "Праблематыка вытворчасці незалежнага кіно ў Беларусі на прыкладзе праекта “Выше неба”: творчы працэс, вытворчасць, прадзюсіраванне, прасоўванне". Дакладчык Андрэй Курэйчык
12 траўня (субота)
11.00 Даследчы семінар "Не проста фатаграфія". Удзельнікі: Святлана Паляшчук, Таццяна Стрыга, Дар’я Еўтух, Дар’я Дзямура, Ганна Чыжова, Дзмітрый Белуш, Багдан Чарэнка, Ганна Самарская
17.00 Лекцыя "Вышэйшая адукацыя для ХХІ стагоддзя: выклікі і перспектывы". Дакладчык Рыгор Мінянкоў
19.00 Лекцыя "Рэкламныя тэхналогіі". Дакладчык Дзяніс Волкаў
13 траўня (нядзеля)
12.00 Адкрыты семінар "Памяць і забыццѐ ў Беларусі, Літве і Германіі". Дакладчык Фелікс Акерман
17.00 Круглы стол "Сацыяльная тэорыя і сацыялогія на зломе эпох". Удзельнікі: В. Брэская, Р. Мінянкоў, А. Усманава, В. Шпарага, А. Ралѐнак
14 траўня (панядзелак)
17.00 Дыскусія "Ідэнтычнасць у разнастайных вымярэннях". Мадэратар Рыгор Мінянкоў
19.00 Нацыянальная студыя сучаснага мастацтва Ле Фрэнуа (Францыя) – партнѐр ЕГУ. Дэманстрацыя фільма "Ле Фрэнуа. Візітная картка" Алена Флешэра і фільмаў, створаных студэнтамі студыі. Дакладчык Ірына Стальная
15 траўня (аўторак)
17.00 Прэзентацыя і сустрэча з арганізатарамі і ўдзельнікамі праекта "Радыус нуля, анталогія Арт-Нулявыя". Куратар Аксана Жгіроўская, мастакі Васіль Пачыцкі, motornina
16 траўня (серада)
15.00 – 16.30 Лекцыя-прэзентацыя "YouTube і серыйныя формы". Дакладчык Вікторыя Канстанцюк
17 траўня (чацвер)
16.00 Прэзентацыя студэнцкіх музейных праектаў. Мадэратар Сяргей Харэўскі
18.00 – 19.00 Прэзентацыя і анімацыя выставы "Невядомая БНР". Даследчык Юры Юркевіч
18 траўня (пятніца)
16.00 Лекцыя вядомага сербскага гісторыка мастацтва Misko Suvakovica. Праект "Арт-крытыка?"
19.00 Прэзентацыя выставы Віталя Раковіча "Святло беларускіх храмаў"
20.00 Паказ фільмаў "Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва" (Леў Дашкевіч/Бенедыкт Тышкевіч/ Сігізмунд Юркоўскі). Аўтар Алесь Матафонаў
19 траўня (субота) Ноч музеяў
12.00 – 17.00 Прамая трансляцыя секцыяў міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі"
19.00 Паказ фільмаў серыі "Лабірынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі" (Пѐтра Сергіевіч/Язэп Драздовіч/ Міхась Сеўрук). Аўтар Алесь Матафонаў
22.00 Атмасферныя музычныя і VJ-выступы "Foundamental Network"
Начны паказ фільмаў:
"Лабірынты гісторыі беларускіх татараў" і "Дыягназ: Бісмарк". Аўтар Алесь Матафонаў
20 траўня (нядзеля)
18.00 Даследчы семінар-майстэрня "Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым" Удзельнікі: Алесь Смалянчук, Ірына Махоўская, Ірына Раманава, Ірына Кашталян, Вольга Іванова, Уладзімір Гарлач
21 траўня (панядзелак)
17.00 Круглы стол "Штодзѐнны фемінізм: гісторыі, ініцыятывы і рэфлексіі досьведу". Удзельнікі: Алена Мінчэня, Ганна Шадрына, Таццяна Шчурко, Вольга Петруковіч, Вольга Гапеева, Аляксандра Дынько, Таццяна Сяцко, Вера Пахай
22 траўня (аўторак)
17.00 Прэзентацыя філасофскай дактарантуры ЕГУ, дыскусія на тэму "Філасофія ў між- і трансдысцыплінарных даследаваннях". Дакладчык Таццяна Шчытцова
19.00 Круглы стол "Выклікі глабальнага грамадства і новыя функцыі юрыдычнай прафесіі". Мадэратар Ала Сакалова
23 траўня (серада)
18.00 Прэм’ера мультфільма. Аўтар Ірына Кадзюкова Паказ студэнцкіх прац BeetleJam (праект LitPro)
19.30 Лекцыя "The Innocent Eye Test: пра канструяванне даследчых аб’ектаў у полі візуальнай культуры". Дакладчык Альміра Усманава
24 траўня (чацвер)
17.00 Круглы стол "Гуманістычная псіхалогія versus Натуралістычная псіхалогія". Мадэратар Таццяна Шчытцова
19.00 "Што такое крытычны ўрбанізм у Мінску". Прэзентацыя Лабараторыі крытычнага ўрбанізму ЕГУ. Удзельнікі: Бэн Коўп, Ганна Пазняк, Георгій Заборскі, Аляксандр Хадзякоў
25 траўня (пятніца)
17.00 "Летнія вакацыі ў савецкім дзіцячым кіно. Неакадэмічны семінар для вялікіх і маленькіх". Дакладчык Анастасія Дзянішчык
19.00 Даклад "Некаторыя аспекты культурнай палітыкі Беларусі". Аўтар Вольга Кліп