У Гомелі майстравалі арыгінальны абутак беларусаў
23.04.2012 13:45
—
Новости Культуры
У Гомелі майстравалі арыгінальны абутак беларусаў
ЕўрарадыёЗавецца гэты абутак “пасталы” і вырабляецца з цэльнага кавалка скуры.
У суботу, 22 красавіка гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” сабрала ўсіх ахвочых гамельчукоў у філіяле Веткаўскага музею, каб разам змайстраваць арыгінальны абутак па ўзору моды нашых прадзедаў.
Самы старажытны від абутку беларуса складаўся з трох частак: абгорткі (ці анучы), абораў і, уласна, самога абутку. Найбольшым попытам у цёплы перыяд году карысталіся так званыя “пасталы”. Гэта быў абутак, які вырабляўся з цэльнага кавалка скуры і замацоўваўся на назе пяньковым ці валасяным матузком альбо скуранымі стужкамі.