“Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы праект “Асобы”

Источник материала:  
04.04.2012 12:01 — Новости Культуры


Сайт www.budzma.org, інтэрнэт-рэсурс грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, прэзентуе новы раздзел — “Асобы”. У ім можна пазнаёміцца “ў твар” з выбітнымі асобамі кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якія рухаюць яе наперад і актыўна прапагандуюць беларускую культуру. Кола ўдзельнікаў праекту вельмі шырокае: у ім узялі ўдзел творцы і бізнэсоўцы, грамадскія дзеячы і рэкламісты, гісторыкі і мэнэджары.

“Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы праект “Асобы”

Каментуе каардынатар кампаніі Алена Макоўская: “Часта гучыць пытанне, што за людзі стаяць за брэндам кампаніі “Будзьма беларусамі!”, таму мы паціху раскрываем гэтую таямніцу і збіраемся шырока прадставіць людзей, якія сёння ствараюць кампанію. Але папярэджваем: гэта толькі пачатак, і галерэя неўзабаве мае папоўніцца ўсімі актыўнымі ўдзельнікамі кампаніі — такімі рознымі і такімі таленавітымі”.

Агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі!”, якая распачалася 1 кастрычніка 2008 г., ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі. Болей чым за тры гады дзейнасці ў дзясятках гарадоў, мястэчак і вёсак адбыліся лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў, зладжаны шэраг анлайн-праектаў.

З’яўленне серыі фотаздымкаў — толькі пачатак дэманстрацыйнага праекту. “Галерэя” будзе пастаянна папаўняцца выявамі ўдзельнікаў кампаніі, якіх насамрэч некалькі соцень. Усе фотаздымкі першай часткі былі зробленыя спецыяльна для праекту вядомым фатографам, амерыканскім беларусафілам Джонам Кунстадтэрам.



←В Японию в трехнедельный тур отправляется Государственный академический симфонический оркестр под управлением Александра Анисимова.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика