У Тэль-Авіве прайшоў першы ў гісторыі Ізраіля беларускамоўны канцэрт

Источник материала:  
02.04.2012 18:49 — Новости Культуры

У Тэль-Авіве прайшоў першы ў гісторыі Ізраіля беларускамоўны канцэрт


28 сакавіка ў Тэль-Авіве прайшоў першы ў гісторыі Ізраіля беларускамоўны канцэрт сучаснага беларускага выканаўцы. Зміцер Вайцюшкевіч правёў у клюбе "ПраРок" кватэрнік, выканаўшы свае лепшыя песні.

Кватэрнік аказалася больш чым знакавым. Па-першае, сучасная беларуская музыка ў Ізраілі яшчэ ніколі да гэтага не гучала. Па-другое, у клюб прыйшлі беларускамоўныя ізраільцяне. Па-трэцяе, гэты кватэрнік можа стаць добрым пачаткам для культурнага дэсанта для беларускіх музыкаў.

Гледачы цёпла сустракалі беларускага выканаўцу. Большасць песень былі добра вядомыя. Многія пасля канцэрту прызналіся, што было вельмі прыемна чуць у цэнтры Тэль-Авіва беларускую гаворку. Амаль як дома, толькі ніхто ніякія канцэрты не забараняе, што сапраўды прыемна.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика