У Маладзечне з’явіцца скульптура Янкі Купалы
26.03.2012 20:58
—
Новости Культуры
Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы, якое адзначаецца сёлета 7-га ліпеня, у Маладзечне будзе ўстаноўленая скульптура Янкі Купалы, паведамляе “Рэгіянальная газета”.
З такой прапановай аддзела сёння пагадзіўся гарвыканкам на сваім пасяджэнні, расказаў начальнікуаддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч
Аўтар работы – скульптар Валяр’ян Янушкевіч.
Раней гэта скульптура планавалася да ўсталявання ў праграме “Дажынак-2011”, аднак з-за недастатковасці фінансавання праект вырашана было рэалізаваць у юбілейны купалаўскі год.
Скульптура можа заняць сваё месца побач са школай №1, якая носіць імя Янкі Купалы. Гарадскія ўлады разлічваюць на ўдзел у фінансаванні праекта мясцовага бізнэсу.