У Беларусі гукалі вясну

Источник материала:  
25.03.2012 14:17 — Новости Культуры

24 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быту прайшло "Гуканне вясны".

"Гуканне вясны" — адзін з самых старажытных святаў беларусаў. З першым цяплом у вёсках ужо пачыналі гукаць вясну і пералётных птушак кароткімі песнямі-вяснянкамі. Вясну гукалі дзяўчаты. Звычайна яны збіраліся разам на якім-небудзь узвышаным месцы за вёскай або на высокім беразе ракі, слалі салому і, сеўшы кружком, спявалі з апоўдня да ночы веснавыя песні-вяснянки — з абавязковым працяжным распевам — "гуканнем". Іншы раз, гукаючы вясну, залазілі на дахі хат.

Свята "Гуканне вясны" прыпадае на Вялікі пост, што супярэчыць хрысціянскім устанаўленням. Аднак так у Беларусі адбываеца не ўсюды: у паўднёвых раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей дзе-нідзе клічуць вясну і да пачатку поста. Менавіта тут і захаваліся гэтыя традыцыі ў больш "чыстым" выглядзе, чым на ўсёй тэрыторыі нашай краіны.



←31 марта в Молодечно пройдет «Рок-Коронация»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика